Грамадства

Аляксандра Атрошчанкава перавялі ў працоўны атрад

Аляксандра Атрошчанкава пасля хваробы на грып перавялі ў працоўны атрад, а ў калоніі прэс-сакратара Андрэя Саннікава наведалі бацькі.

Сустрэча праходзіла на выходных з дазволу Мінскага гарадскога суда, што нядаўна пераглядаў справу ў касацыйным парадку.

— Сашу з карантыну перавялі ў атрад і ён будзе па-мойму рамантаваць абутак. Саша сказаў, што ў калоніі была нейкая эпідэмія грыпы, ён таксама хварэў, цяпер ужо добра сябе адчувае і не скардзіцца, кажа, што стасункі з усімі ў яго добрыя.

Распавяла жонка Атрошчанкава Дар’я Корсак. Па інфармацыі, якую палітычны вязень перадаў у адным са сваіх апошніх лістоў, 7 траўня ў віцебскай калоніі, дзе ён адбывае пакаранне, адбудзецца «Дзень адчыненых дзвярэй» — сваякі зняволеных змогуць пазнаёміцца з умовамі ўтрымання, паназіраць за працай спецыяльных службаў. Нагадаем, 3 сакавіка бягучага году Аляксандр Атрошчанкаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі за нібыта арганізацыю і ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International адразу прызнала актывіста вязнем сумлення.

Каментары

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?34

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац10

У Беларусі сцвярджаюць, што п'яны дальнабойшчык з Малдовы праходзіў беларускую мяжу цвярозым2

«Мяне часам заносіць у ідэях». Мінчукі купілі ўчастак на беразе Вячы і пабудавалі дом сваёй мары5

Гісторык з ЗША выдаў серыю кніг пра барацьбу Гітлера супраць партызан у Беларусі28

Беларускія памежнікі прапусцілі ў Літву моцна п'янага дальнабойшчыка2

Новую хуткасную чыгунку ў мінскі аэрапорт пачнуць будаваць ужо сёлета2

У Беларусі з'явіліся чыпсы са смакам КНДР2

Цемнаскуры студэнт у Мінску паскардзіўся Лукашэнку на дарагую кока-колу. Ужо выбачаўся, але міліцыя ім зацікавілася17

Што пагражае магілёўскаму маньяку-ліфцёру? Юрыдычны казус, але максімум за восем трупаў — 15 гадоў калоніі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?34

Літовец Віталіюс Моцкус заняў пасаду Стрыжака ў «Байсоле». Хто гэта такі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць