Грамадства22

«Беларусбанк» устанавіў шэраг абмежаванняў пры ажыццяўленні аперацый з міжнароднымі пластыкавымі карткамі

Найбуйнейшы беларускі банк ААТ «ААБ «Беларусбанк» з 21 красавіка ўстанавіў шэраг абмежаванняў па ажыццяўленні наяўных і безнаяўных аперацый з грашовымі сродкамі з выкарыстаннем міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак.

Згодна з паведамленнем на сайце банка, з 21 красавіка ўстаноўлены абмежаванні на аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў і безнаяўныя аперацыі за межамі Беларусі з выкарыстаннем міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак (за выключэннем картак Visa Gold, MasterCard Gold), аформленых з адкрыццём карт-рахунку толькі ў беларускіх рублях, у эквіваленце 50 (пяцьдзесят) долараў ЗША на кожны тып аперацый на працягу 24 гадзін.

Акрамя таго, абмежаванні ўстаноўлены на аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў і безнаяўныя аперацыі за межамі Беларусі з выкарыстаннем міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак Visa Gold, MasterCard Gold, аформленых з адкрыццём карт-рахунку толькі ў беларускіх рублях, у эквіваленце 500 (пяцьсот) долараў на кожны тып аперацый на працягу сутак.

Абмежаванні таксама ўстаноўлены на аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў за межамі Беларусі з выкарыстаннем мультывалютных міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак (за выключэннем картак Visa Gold, MasterCard Gold, MasterCard Business), аформленых з адкрыццём карт-рахунку ў беларускіх рублях, у эквіваленце 50 (пяцьдзесят) долараў ЗША на працягу 24 гадзін; на аперацыі зняцця наяўных грашовых сродкаў за межамі Беларусі з выкарыстаннем мультывалютных міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак Visa Gold, MasterCard Gold, аформленых з адкрыццём карт-рахунку ў беларускіх рублях, у эквіваленце 500 (пяцьсот) долараў ЗША на працягу 24 гадзін.

Акрамя таго, «Беларусбанкам» прыпынена ажыццяўленне аперацый па зняцці наяўных грашовых сродкаў у замежнай валюце ва ўстройствах ААТ «ААБ Беларусбанк» і іншых банкаў, а таксама безнаяўныя аперацыі ў замежнай валюце ва ўстройствах іншых банкаў на тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак, прызначаных для выкарыстання толькі ў Беларусі, а таксама міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак, аформленых з адкрыццём карт-рахунку толькі ў беларусіх рублях.

Таксама прыпынена:

— ажыццяўленне аперацый па зняцці наяўных грашовых сродкаў і безнаяўныя аперацыі ў замежнай валюце ва ўстройствах іншых банкаў на тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем мультывалютных міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак, аформленых з адкрыццём карт-рахунку ў беларускіх рублях;

— адкрыццё карт-рахунку ў беларускіх рублях пры афармленні асабістых міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак (у тым ліку мультывалютных) і да ўжо раней аформленых названых картак з адкрыццём карт-рахунку ў доларах ЗША (долары ЗША і еўра), а таксама афармленне і абнаўленне названых картак да карт-рахункаў у беларускіх рублях;

— адкрыццё карт-рахунку ў беларускіх рублях пры афармленні карпаратыўных міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак (у тым ліку мультывалютных) і да ўжо раней аформленых названых картак з адкрыццём карт-рахунку ў доларах ЗША (долары ЗША і еўра), а таксама афармленне і абнаўленне названых картак да карт-рахункаў у беларускіх рублях.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомыя журналісты адкрываюць у Варшаве бар30

У Мінску здаюць прыстойную аднушку за 220 рублёў у месяц, але ёсць адна ўмова2

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам15

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар4

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць