Грамадства1717

Міністр Куляшоў: Бацька і брат галоўнага падазраванага затрыманыя

«Але рашэнне пра абранне далейшай меры ўтрымання будзе прымаць следчы, кіраўнік следчай групы — або ўзяць падпіску пра нявыезд, або пакінуць пад вартай. Пакуль яны ў нас».

Міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі пацвердзіў інфармацыю пра затрыманне бацькі і старэйшага брата галоўнага падазраванага ў здзяйсненні тэракта ў мінскім метро 11 красавіка,

— Так, яны знаходзяцца ў нас — і бацька, і старэйшы брат. Але рашэнне пра абранне далейшай меры ўтрымання будзе прымаць следчы, кіраўнік следчай групы — або ўзяць падпіску пра нявыезд, або пакінуць пад вартай. Пакуль яны ў нас.

Таксама сп. міністр пракаментаваў супярэчлівую інфармацыю пра ацэнкі па хіміі падазраваных у тэракце, а таксама супярэчлівую інфармацыю наконт логікі расследавання трох тэрактаў. Яму задалі вось такое пытанне:

Анатоль Нілавіч, праваахоўныя органы абураюцца неадназначнай інтэрпрэтацыяй падзей вакол 11 красавіка і недаверам да ходу расследавання. А ці можа быць інакш, калі тое, што кажуць у міліцыі, пракуратуры і КДБ разыходзіцца, напрыклад, са словамі прэзідэнта. Першыя заявілі, што спачатку раскрылі тэракт 2011 года, а затым 2005-га і 2008-га. Другі — што спачатку 2008-га, а потым 2011-га. Першыя — што больш злачынцы ўзрываць нічога не збіраліся, а збіраліся знікнуць, другі — што папярэджана яшчэ горшае, чым 11 красавіка. Першыя — што падазраваныя былі выдатнікамі па хіміі, а ў СМІ іх атэстаты далёкія ад станоўчых. Калі ласка, расстаўце усё па сваіх месцах.

— Вы ведаеце, калі б у жыцці ўсё так было проста і лёгка, то мы б гэтую крымінальная справу ... за суткі накіравалі б у суд, — адказаў міністр. — Але так у жыцці не бывае. Гэта яшчэ раз кажа пра тое, што заўсёды такога роду злачынствы вельмі цяжкія ў расследаванні, іх няпроста дазнавацца, паколькі ўзнікае маса супярэчнасцяў, і для таго, каб усе гэтыя супярэчнасці ліквідаваць, трэба каласальную працу прарабіць. Гэта сотні тысяч допытаў, гэта сотні тысяч апытанняў, гэта правядзеньне сотняў розных экспертыз (хіміка-тэхнічных, фізічных, псіхалагічных і судова-медыцынскіх). Для таго, каб звесці разам усю інфармацыю, і ўстаноўлены тэрміны папярэдняга расследавання. Калі мы не ўкладваемся ў два месяцы, мы можам падоўжыць тэрмін расследавання да таго моманту, калі мы будзем цвёрда перакананыя ў тым, што ўсе супярэчнасці па крымінальнай справе ў ходзе расследавання ліквідаваны, г.зн., праведзена аб’ектыўнае, ўсебаковае і поўнае расследаванне крымінальнай справы. Таму тут ніякай блытаніны не было. Тут усё растлумачацца тым, што на першапачатковым этапе была адна інфармацыя, на другім — другая, на трэцім — трэцяя. Вось калі мы скончым расследаванне гэтай крымінальнай справы, тады і зможам сказаць: «Такая была рэальная сітуацыя». Яна будзе ацэненая ў судовым следстве, і будзе вынесены прысуд. Таму ніякай блытаніны там не было.

Вядучы: — Усё-ткі былі яны выдатнікамі ці не?

Куляшоў: Адзін з іх браў удзел у алімпіядах, і настаўніца аб ім адгукалася як аб здольным вучні. Але адзнака ў дзённіку — не заўсёды крытэр ацэнкі ведаў чалавека. Часам можна мець у атэстаце 3 балы (па 5-бальнай сістэме), а веды — нашмат лепшыя, чым у выдатніка. Бывае і такое. Таму я тут не ад адзнакі адштурхваюцца, а ад тых ведаў, ад таго захаплення, якое было ў маладзёна.

А.Куляшоў таксама зазначыў, што ў падазраванага ніякіх крэдытаў і праблем з грашыма не было,

«бо ён вёў аскетычны лад жыцця». Таксама няма звестак, якія ўказваюць на заказчыкаў тэракта ў метро.

Што правяраюць сёння міліцыянты на ўваходзе ў метро і колькі гэта будзе доўжыцца

Шукаюць забароненыя да правозу прадметы, рэчы, у тым ліку магчымыя выбуховыя прылады, зброя, боепрыпасы - гэта значыць усё тое, што можа нанесці людзям шкоду пры руху ў метрапалітэне. Гэтая праца накіравана ў першую чаргу на гарантаванне бяспекі людзей. Такая неабходная прэвентыўная прафілактычная мера, якая дазволіць нам быць упэўненымі ў тым, што сёння ездзіць у метро бяспечна.

А як доўга гэта можа цягнуцца?

Пакуль мы ўзмоцнены варыянт нясення службы не адмянялі, але нават калі мы яго зменім, то гэта ніякім чынам не будзе казаць пра тое, што мы будзем менш пільныя і менш адказныя. Будзем ўплываць на магчымыя аператыўныя змены становішча з дапамогай іншых формаў і метадаў працы, якіх у нас у арсенале дастаткова.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада35

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак6

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»4

Літва праінфармавала прадстаўніка беларускай амбасады пра закрыццё мяжы «да далейшага паведамлення»2

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый2

Што знаходзіцца ўнутры новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскай Баравой?20

Кіраўнік літоўскага дэпартаменту бяспекі: Мінск імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю шарамі, але канчатковая мэта незразумелая8

Мацкевіч: Статкевіч маральна перамог, але мяне проста бесіць вось гэтая «маральная перамога»60

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада35

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць