Эканоміка33

Нацбанк не будзе прадаваць валюту камерцыйным банкам для абменных пунктаў

Нацыянальны банк не будзе прадаваць валюту камерцыйным банкам для абменных пунктаў. Пра гэта паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка, каментуючы рашэнне аб новых правілах продажу замежнай валюты на наяўным рынку.

«Нацыянальны банк не будзе прадаваць валюту і чапаць свае золатавалютныя рэзервы. Банкі змогуць купіць валюту (для абменных пунктаў. — БелаПАН.) там, дзе захочуць — на біржавым або пазабіржавым рынках», — заявіў БелаПАН прадстаўнік Нацбанка.

Ён зазначыў, што рашэнне аб адмене рэкамендацыйных абмежаванняў прынята ў сувязі з наяўнай сітуацыяй на наяўным валютным рынку, а таксама для выхаду на адзіны курс беларускага рубля.

«Гэтае рашэнне было прынята па некалькіх прычынах. Па-першае, ставіцца задача выйсці на адзіны курс беларускага рубля на ўсіх сегментах валютнага рынку. Па-другое, не спадае ажыятажны попыт насельніцтва на валюту, якое імкнецца купіць яе без бачных на тое прычын», — растлумачыў прадстаўнік Нацбанка.

У галоўным банку краіны спадзяюцца на тое, што адмена рэкамендацыйных абмежаванняў дазволіць ліквідаваць чорны валютны рынак, які ўтварыўся ў сувязі з дэфіцытам валюты на наяўным рынку. Там таксама лічаць, што адмена абмежаванняў на валютным рынку дазволіць збіць ажыятажны попыт насельніцтва на валюту.

«Нават калі банкі выставяць курс з разліку чатыры тысячы рублёў за долар, то насельніцтва задумаецца, ці патрэбна валюта па такім курсе», — мяркуюць у Нацбанку.

11 мая Нацыянальны банк адмяніў рэкамендацыйныя абмежаванні па ўстанаўленні банкамі курсаў здзелак па куплі-продажы замежнай валюты з насельніцтвам. Раней курс абмену валют на наяўным рынку, згодна з рэкамендацыямі Нацбанка, не перавышаў афіцыйны больш чым на 2%.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі1

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча28

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

Некалькі расійскіх дронаў праляцелі вечарам над Гомельскай вобласцю1

Ці выйдзе біяграфія Пазняка і ў чым галоўная праблема беларускай літаратуры? Янушкевіч — пра тыражы і канкурэнцыю з рускай кнігай18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі1

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць