Улада1313

Маладыя палітыкі Еўропы пікетавілі беларускае пасольства ў Берліне - фота

Больш за 250 прадстаўнікоў з 56-ці еўрапейскіх правацэнтрысцкіх і кансерватыўных моладзевыў арганізацыяў.

Больш за 250 прадстаўнікоў з 56-ці еўрапейскіх правацэнтрысцкіх і кансерватыўных моладзевых арганізацыяў сабраліся ў Берліне на чарговым кангрэсе Моладзі Еўрапейскай Народнай Партыі.

Кангрэс Моладзі ЕНП вызначыўся яскравай акцыяй падтрымкі беларускага народу каля амбасады Беларусі ў Берліне.

Апоўдні,

узяўшы дзесяткі беларускіх нацыянальных сцягоў ды надрукаваных плакатаў з лозунгамі «Свабоду Беларусі!», сем аўтобусаў з дыпламатамі, маладымі палітыкамі і парламенцёрамі з розных куткоў Еўропы скіраваліся да беларускай амбасады ў сталіцы Нямеччыны, каб выказаваць пратэст беларускім уладам.

Удзельнікі акцыі звярнуліся да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, спыніць кампанію запалохвання і тэрору супраць грамадзянаў.

Прамоўцамі на акцыі былі дэпутат Парламенту Швецыі, Хрысціян Хольм, дэпутат нямецкага Бундэстагу і старшыня Звязу Моладзі Нямеччыны Філіп Місфельдэр, а таксама французскі палітык з кіруючай партыі Ніколя Саркозі, старшыня моладзі ЕНП — Лорэн Шотэтэн.

Палітыкі заклікалі сваіх еўрапейскіх калегаў надаваць Беларусі асаблівую ўвагу і памятаць беларускі народ не толькі ў часе выбараў. Парламентары з Нямеччыны і Швецыі заклікалі еўрапейскіх калегаў пачынаць пераходзіць ад словаў да справаў у візавым пытанні, што, па словах палітыкаў, ёсць вялікай заслонай для беларускага народу
ад цывілізаванага свету, і ад чаго Лукашэнка атрымлілівае вялікую выгоду.

«Гэтая дэманстрацыя ёсць усяго толькі маленькай часткай таго, што мы насамрэч можам зрабіць для беларускага народу. Мы ведаем, што ў рэшце рэшт беларускі народ пераможа, бо праўда на іх баку», — зазначыў Філіп Місфельдэр.

Кожны з удзельнікаў меў спіс рэпрэсаваных беларусаў па справе «масавых беспарадкаў». Удзельнікі зачыталі імёны рэпрэсаваных беларусаhttps://nn.by/admin/img/incut.gifў, пасля чаго некалькі разоў гучна прачулана патрабаванне «Свабоду Беларусі!» і напрыканцы «Жыве Беларусь!» па-ангельску.

«Дадзенай акцыяй, мы хочам выказаць сваю шчырую падтрымку беларускаму народу і дэмакратычнаму руху. Мы хочам, і мы заклікаем зараз жа як ўсіх нашых еўрапейскіх сяброў, гэтаксама і ўвесь свет надаваць істотную ўвагу Беларусі ў сваіх краінах», — сказаў Крысціян Хольм. У парламеце Швецыі ён адказвае за суполку па пытаннях дэмакратыі ў Беларусі.

У лютым 2006 году напярэдадні выбараў, Крысціян разам са сваімі шведскімі калегамі былі затрыманы ў Горадні міліцыяй і КДБ у часе наведвання Беларусі, з мэтай падтрымкі дэмакратычнага руху. На дадзены момант Крысціян мае забарону ўезду ў Беларусь. Гэта адбылося пасля 19 снежня, калі ён прысутнічаў на пл. Незалежнасці.

Каментары13

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць