Здарэнні22

Маці гераіну затрымана ў Светлагорску

Справа на падставе арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў) распачата ў дачыненні да 45-гадовай жыхаркі Светлагорска.

Як паведамілі ў прэс-групе УКДБ па Гомельскай вобласці, жанчыне выстаўлена абвінавачанне ў незаконным набыцці, захоўванні з мэтай збыту і збыце ў буйным памеры небяспечнага наркатычнага сродку. У поле зроку супрацоўнікаў УКДБ яна трапіла падчас мерапрыемстваў, скіраваных на выяўленне буйных каналаў паставак у рэгіён наркотыкаў. Меліся звесткі пра тое, што жанчына з’яўляецца адным з найбуйнейшых наркадылераў, што займаюцца распаўсюджаннем у Светлагорску гераіну. Злачынны бізнес дазваляў афіцыйна беспрацоўнай весці нябеднае існаванне.

Каб не трапіць за краты, грамадзянка часта прыцягвала для збыту гераіну непаўналетняга сына, але і сама гандлявала наркотыкамі. Пасля збыту чарговай партыі гераіну яе затрымалі супрацоўнікі УКДБ.

Праводзяцца следчыя дзеянні. На частку маёмасці абвінавачанай накладзены арышт. Жанчына неаднаразова судзімая за злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, апошні раз — у 2003 годзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Усе навіны →
Усе навіны

Перанакіраваць паток грузавікоў з закрытай польскай мяжы будзе складана. Вось у чым праблема5

ЗША прапанавалі краінам G7 пачаць канфіскацыю замарожаных рэзерваў Расіі4

Даведкі вызваленых палітвязняў сведчаць, што іх спіс складаўся не ў апошні момант1

«Такое ўражанне, што Віктара Бабарыку таксама рыхтуюць да вызвалення»8

Вячаслаў Лазараў, які выйшаў з магілёўскай калоніі, трохі расказаў пра Паднябеннага, які загінуў «ад удушша»1

Вацлаў Арэшка цалкам аслеп. «Самае страшнае — уначы навобмацак хадзіць у туалет»2

Статкевіча няма дома, яго месца знаходжання невядомае

Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, назваў яго «вельмі моцным»

Мікола Дзядок: Негвалтоўны супраціў не працуе, калі такі тэрор, як у лукашэнкаўскай Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць