Дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Дамінік Строс-Кан быў арыштаваны вечарам 14 мая ў Нью-Ёрку па абвінавачванні ў сэксуальных дамаганнях да пакаёўкі гатэля.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Па інфармацыі агенцтва, арышт высокапастаўленага чыноўніка адбыўся ў нью-ёркскім аэрапорце JFK за лічаныя хвіліны да ўзлёту самалёта, на якім Д.Строс-Кан планаваў паляцець у Парыж. Само злачынства, у якім падазраюць чыноўніка, адбылося раней у гэты ж дзень. У дадзены момант абвінавачаньня яму не прад’яўленыя, ён дапытваецца паліцыяй.
62-гадовы Д.Строс-Кан кіруе МВФ з 2007 г. Раней займаў пасады міністра прамысловасці і міністра эканомікі, фінансаў і індустрыі Францыі. З’яўляецца членам Сацыялістычнай партыі Францыі. Яго лічаць адной з магчымых кандыдатур сацыялістаў на выбарах французскага прэзідэнта ў 2012 года.
Гэта не першы «сэксуальны скандал» з удзелам Д.Строс-Кана. У 2008 г. журналісты даведаліся аб сувязі Д.Строс-Кана з адной з супрацоўніц МВФ, якая знаходзілася ў яго ў падначаленні. Калі гэтая супрацоўніца звольнілася з МВФ, яна атрымала незвычайна шчодрае грашовае ўзнагароджанне. Пазней Д.Строс-Кан заявіў, што шкадуе аб сваёй сувязі, назваўшы яе «памылкай».
Гэтым разам 32-гадовая пакаёўка гатэля на Таймс-скверы ў Нью-Ёрку сцвярджае, што ёй удалося ўцячы з пакою Строс-Кана, які спрабаваў яе згвалціць.
Каментары