Грамадства11

Затрымалі яшчэ аднаго падазраванага ў падпале Дома правасуддзя

Гэта актывіст кампаніі «Без’ядзерная Беларусь» Арсень Гурскі.

Гэта актывіст кампаніі «Без’ядзерная Беларусь» Арсень Гурскі.

Маладога чалавека затрымалі ўвечары 15 мая. Як паведаміла яго маці Аксана Гурская, ужо ў 16.30 сын не адказваў на тэлефанаванні, хаця мабільны не быў адключаны. Жанчына патэлефанавала ў міліцыю, але там ёй нічога не праяснілі.

Толькі раніцай 16 мая на кватэру Гурскіх прыйшлі трое следчых, якія правялі ператрус. У пастанове было напісана, што Арсень падазраецца ў падпале Дома правасуддзя, здзейсненага 15 мая.

Падчас ператрусу следчыя забралі бел-чырвона-белы сцяг і чатыры пары абутку.

У ноч пасля вынясення прысуду Андрэю Саннікаву была спроба падпаліць Дом правасуддзя. У будынак кінулі некалькі «кактэйляў Молатава». На месцы здарэння аператыўныя работнікі знайшлі бутэльку з гаручай вадкасцю і фрагменты яшчэ трох разбітых бутэлек.

Агнём усяго толькі пашкоджаны дзверы службовага ўваходу. Па факце падпалу заведзена крымінальная справа па ч.2 арт. 339 КК (хуліганства).

Сайт charter97.org раней паведамляў аб затрыманні актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Улада Беразова і Аляксандра Кудлаева з сынам, якіх таксама падазраюць у гэтым падпале.

14 мая ў суддзе Партызанскага раёна Мінска (Дом правасуддзя) быў вынесены прысуд Андрэю Саннікаву, каардынатару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны14

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely13

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

«Залаты мяч» атрымаў французскі нападнік Усман Дэмбеле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны14

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць