Дэмакратызацыя Беларусі і краін Паўночнай Афрыкі будзе адной з галоўных тэм бліжэйшага візіту прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў Польшчу.
Пра гэта паведамляе Polskie Radio са спасылкай на амбасадара Польшчы ў Вашынгтоне.
Амбасадар таксама адзначыў, што падчас візіту Абамы будзе таксама абмяркоўвацца сумесная праца Польшчы і ЗША ў Афганістане, а таксама далейшае супрацоўніцтва ў рамках НАТА.
Абама прыбудзе ў Варшаву 27 траўня, дзе прыме ўдзел у саміце краін Усходняй і Паўднёвай Еўропы.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары