Культура4040

Каталіцкае шэсце па цэнтральным праспекце Мінска

Беларускія каталікі святочнай працэсіяй адзначылі Урачыстасць Божага Цела. Шэсце сабрала да трох тысяч чалавек.

Беларускія каталікі святочнай працэсіяй адзначылі Урачыстасць Божага Цела. Шэсце сабрала да трох тысяч чалавек.

Працэсія на Божае Цела прайшла ў сталіцы дваццаты раз у нядзелю 29 мая. Негледзячы на часовыя непаразуменні з Мінгарвыканкамам (сталічныя ўлады хацелі скіраваць шэсце другаснымі вуліцамі Мінска) святочная працэсія ўрэшце прайшла традыцыйным маршрутам на цэнтральным праспекце Мінска. Напачатку была Святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой горцы − затым працэсія прыпынілася на Плошчы Перамогі − Кастрычніцкай плошчы і ў Чырвоным касцёле. Завершылася працэсія каля архікатэдры. У працэсіі ўзялі ўдзел ад 2000 да 3000 вернікаў.

Ва ўрачыстасць Божага Цела Касцёл складае падзяку Збаўцу за дар прычасця.

Святкаванне ўрачыстасці Божага Цела было ўведзена ў XII стагоддзі пасля аб’яўленняў блаславёнай Юліяне (1193–1258 гг.),
настаяцельніцы кляштара аўгустынак, які знаходзіўся пад Льежам (Бельгія). Ёсць меркаванні, што ўпершыню працэсія была праведзена ў Кёльне (Германія). З цягам часу свята пачало набіраць папулярнасць, і ў 1264 годзе папа Урбан IV устанавіў свята Corpus Christi (Божага Цела) ва ўсім Касцёле. У хуткім часе святкаванне пачало суправаджацца правядзеннем працэсій. Працэсія Божага Цела — гэта эўхарыстычная працэсія, праходзіць яна звычайна навокал касцёла ці па вуліцах горада і затрымліваецца каля чатырох алтароў, дзе чытаюцца ўрыўкі з Евангелля і прамаўляюцца гаміліі.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі4

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве знялі, як у двары раскашуюць пацучыныя зграі, а камунальнікі не рэагуюць ВІДЭА6

У Расіі адкінулі еўрапейскія прапановы адносна гарантый Украіне3

Абельская расказала пра ўнука22

У Даніі раскрылі аперацыю ўплыву ЗША, скіраваную на захоп Грэнландыі10

Мінскі рэстаран Mon Nom пасля скаргаў на атручэнні закрыла санстанцыя

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры15

Сыр падаражэў, пакуль пакупніца дайшла да касы5

«Гэта калонія для непаўналетніх, а не школа!» Бацькі школьнікаў абураюцца забаронай на смарт-гадзіннікі11

Сі Цзіньпін праводзіць маштабную чыстку ў кітайскай арміі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі4

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць