Эканоміка66

Мілер: «Газпром» гатовы купіць другую частку «Белтрансгаза», але не хоча звязкі з кантрактам на пастаўкі

Газпром» не лічыць неабходным увязваць падпісанне новага кантракта на пастаўку газу ў Беларусь з перамовамі аб набыцці 50% акцый ААТ «Белтрансгаз», заявіў журналістам 6 чэрвеня ў Сочы кіраўнік расійскага газавага холдынгу Аляксей Мілер.

Паводле яго слоў, здзелка па павелічэнні «Газпромам» долі ў «Белтрансгазе» да 100% знаходзіцца «ў вельмі-вельмі высокай ступені гатоўнасці».

«На сёння пытанне, якое застаецца ў межах гэтай здзелкі, увязваецца беларускім бокам з падпісаннем новага кантракта на пастаўку газу ў Беларусь», — цытуе Мілера РІА Новости. Кіраўнік «Газпрома» нагадаў, што дзейны кантракт заканчваецца ў канцы 2011 года.

Пазіцыя расійскага боку, сказаў Мілер, зводзіцца да наступнага:

«Пытанне куплі акцый „Белтрансгазу“ і новы кантракт на пастаўку газу ў Беларусь — гэта два розныя дакументы, і не трэба ў адзін дакумент спрабаваць упісаць абсалютна розныя па сутнасці дамоўленасці».

Гэтыя пазіцыі раней абнародавалі і прадстаўнікі кіраўніцтва Расіі і Беларусі.

У прыватнасці, летась Аляксандр Лукашэнка заяўляў аб магчымасці продажу 50% акцый «Белтрансгазу», але ў абмен на пастаўку ў Беларусь газу па ўнутрырасійскіх цэнах.

У сакавіку гэтага года на пасяджэнні саюзнага Саўміна прэм’ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін заявіў: расійскі бок зацікаўлены ў набыцці 50% акцый «Белтрансгазу» за 2,5 млрд. долараў. Пры гэтым ён папрасіў беларускіх партнёраў не навязваць Расіі якіх-небудзь дадатковых умоў.

Аднак 23 мая беларускі прэм’ер Міхаіл Мясніковіч, каментуючы ход перамоў аб продажы «Белтрансгазу», пацвердзіў: падчас гэтай здзелкі сапраўды абмяркоўваецца пытанне цаны на газ. «Размова ідзе не проста аб продажы — прадалі і забылі. Трэба, каб прадпрыемства працавала, каб трубы былі звязаны, пэўныя сродкі паступалі ў бюджэт. Адначасова вядзецца праца і па прагнозе цэн», — сказаў кіраўнік урада.

Старшы аналітык расійскага Інстытута энергетыкі і фінансаў Сяргей Агібалаў у інтэрв’ю БелаПАН выказаў думку, што Беларусь зараз не ў тым становішчы, каб агаворваць умовы па цане на газ. «Калі „Белтрансгаз“ будзе прададзены за 2,5 млрд. долараў, то, на мой погляд, гэта даволі высокая цана ўжо ў сабе ўтрымлівае падтрымку, субсідыю для беларускага боку. Іншыя бонусы беларускі бок наўрад ці атрымае», — выказаў меркаванне палітык.

Зараз 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» належаць расійскай кампаніі «Газпром», астатнія 50% — беларускай дзяржаве.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць