Каханне і сэкс66

Чэмпіёнка свету па фрыдайвінгу выкупалася аголенай з бялухамі

Пры гэтым яна пабіла чарговы рэкорд: яна прабыла ў ледзяной вадзе 10 хвілін і 40 секунд.

Вядомая спартоўка Наталля Аўсеенка выкупалася аголенай у кампаній дзвюх бялух, скокнуўшы ў палонку ў Белым моры. Чэмпіёнка па фрыдайвингу пабіла чарговы рэкорд: яна прабыла ў ледзяной вадзе 10 хвілін і 40 секунд (звычайнаму чалавеку будзе дастаткова і пяці хвілін, каб замерзнуць да смерці).

36-гадовая Аўсеенка кажа: «Я з маленства марыла паплаваць з бялухамі. Пад вадой, вядома, уваходзіш у асаблівы стан альфа-рытму — гэта чымсьці падобна да глыбокай медытацыі. Жывёлы адчуваюць гэта, у моры я ўвесь час сутыкаюся з рознымі насельнікамі, але бялухі — гэта асаблівы выпадак».

Для зносін з бялухамі Наталлі прыйшлося пайсці на крайнія меры. Справа ў тым, што сысуны ўспрымаюць дотык толькі непасрэдна са скурай — вопратка перашкаджае кантакту. Плюс, як падзялілася дасведчаны фрыдайвер, бялухі вельмі ўразлівыя і адчувальныя. «Трэба было цалкам растварыць у сабе чалавека, зрабіцца такой жа ўразлівай і адкрытай — Палярны круг, холад, без гідракасцюма».

Лекары папярэдзілі: невядома, як павядзе сябе арганізм — можна нават аслепнуць, бо ў такой халоднай вадзе хутчэй за ўсё замярзаюць вочы.

Аўсеенка кажа: «Твар пачынае гарэць адразу, але хутка прывыкае. Самае складанае — гэта вочы і патыліца. Такое адчуванне, што ты пастаянна плачаш. Потым расслабляцца, абвыкаеш, пачынаеш дыхаць».

Увесь эксперымент і падрыхтоўку да яго здымалі прафесійныя рэжысёры і падводныя аператары. Да паездкі на Белае мора ўся здымачная група доўга трэніравалася на Ўрале. Відэааператары, сцэнарысты, рэжысёры ў тэрміновым парадку вывучалі тэхніку падлёднага апускання. Сама Наталля Аўсеенка будуе сваю школу фрыдайвінгу на сакрэтах ёгі.

Наталля Аўсеенка — рэкардсменка свету, уваходзіць у пяцёрку наймацнейшых спартовак.

Каментары6

Цяпер чытаюць

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда18

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Усе навіны →
Усе навіны

У Трампа «хутка заканчваецца» цярпенне, ён анансаваў новыя санкцыі супраць Расіі16

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі8

«Мянты забралі сабе яго пашпарт, сала і трусы»: беларусы дзеляцца ў сацсетках фота з вызваленымі палітвязнямі4

Амерыканскія сенатары рапрацавалі праект закона ад прызнанні Расіі і Беларусі дзяржавамі — спонсарамі тэрарызму7

Палітвязень расказаў, што цяпер з Фядутам і Паротнікавым у калоніі2

Перанакіраваць паток грузавікоў з закрытай польскай мяжы будзе складана. Вось у чым праблема5

ЗША прапанавалі краінам G7 пачаць канфіскацыю замарожаных рэзерваў Расіі4

Даведкі вызваленых палітвязняў сведчаць, што іх спіс складаўся не ў апошні момант1

«Такое ўражанне, што Віктара Бабарыку таксама рыхтуюць да вызвалення»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда18

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць