Улада2424

Назарбаеў заклікаў дапамагчы Беларусі шляхам скупкі яе прадпрыемстваў

«У аднаго з членаў Мытнага саюза — Беларусі — сёння цяжкія ўмовы».

Казахстан і Расія гатовыя дапамагчы Беларусі ў выхадзе з эканамічнага крызісу, у тым ліку паўдзельнічаць у прыватызацыйных працэсах, калі будзе рух Мінска насустрач у адказ, заявіў у суботу прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.

«У аднаго з членаў Мытнага саюза — Беларусі — сёння цяжкія ўмовы. Я думаю, Казахстан і Расія маглі б падтрымаць Беларусь, калі, вядома, будзе рух насустрач да нас у адказ», — сказаў Назарбаеў, выступаючы на заключным пасяджэнні Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму. Пра гэта паведамляе расійскае агенцтва РІА «Новості».

«Мы маглі б ўкласці адпаведныя інвестыцыі на мадэрнізацыю і прыватызацыю буйных аб’ектаў у Беларусі, за якія яны б атрымалі добрыя грошы для сённяшніх сваіх праблем», — адзначыў прэзідэнт Казахстана.

Раней Беларусі крэдыт выдаў Фонд ЕўрАзЭС, у якім вырашальны голас мае Расія, а істотную долю — Казахстан.

Беларусь увайшла з Расіяй і Казахстанам у Мытны саюз — любімы праект Пуціна, які мае замацаваць эканамічную прывязку гэтых краін да Расіі.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць