Спорт2121

На чужым бамперы. Беларусь прайграла Швейцарыі 0:3, але выйшла ў паўфінал

І нават можа трапіць на Алімпіяду.

Гульня ў Орхусе ў межах моладзевага Чэмпіянату Еўропы — 2011 скончылася для нашай каманды паразай з «сухім» лікам.

Швейцарцы забілі першы гол на шостай хвіліне гульні, другі — на 43-й хвіліне першага тайма і трэці — на самай апошняй хвіліне дадатковага часу. Зрэшты, на апошні прапушчаны гол мала хто ў беларускай камандзе зважаў. Па рэакцыі трэнера футбалісты зразумелі, што выхад у паўфінал — у іх у кішэні.

Рэч у тым, што паралельна, у той самы час, адбываўся матч дзвюх іншых камандаў нашай групы. І Данія прайграла Ісландыі 3:1. Цяпер

агульны залік выглядае наступным чынам: Швейцарыя — 9 балаў, Беларусь, Данія і Ісландыя — па 3 балы. Але па дадатковых паказніках наша каманда трапляе на другое месца ў групе і выходзіць у паўфінал чэмпіяната.

Пашанцавала! Але можа пашанцаваць і яшчэ больш:
калі заўтра Англія пераможа Чэхію, беларуская зборная ўпершыню ў гісторыю трапіць на Алімпіяду.
Рэч у тым, што англічане — гаспадары Алімпіяды, і маюць аўтаматычную пуцёўку на яе.
У выпадку ж перамогі чэхаў беларусам неабходна будзе перамагаць або ў паўфінале, або ў матчы за трэцяе месца, каб атрымаць пуцёўку ў Лондан.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю10

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

З новага года павялічыцца мінімальны заробак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць