Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»88

Калі "Газпром" ударыць па адной шчацэ...

А нашто ж было ратаваць рэнамэ прагных маскоўскіх алігархаў? Зрэшты, калі сказаць, што насамрэч ратавалі, атрымаецца зусім непрыгожа. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Цікава назіраць, як выкручваецца афіцыйная прапаганда ў зьвязку з дарагім газам ды продажам паловы сакральнае "трубы".

Прапаганда — рэч дубовая. Яна практычна ня ведае паўтонаў, гульні сэнсаў, іроніі... А тут увогуле зьбіліся ўсе арыентыры.

І таму зараз, калі начальства бы мыла зьеўшы, яе, прапаганду, хістае з боку ў бок. Ад Хрыстовых пастулятаў да базарнай лаянкі.

З аднаго боку, высьвятляецца, што ў беларускім урадзе аслупянець якія альтруісты! Ці адэпты Ісуса. Іх "Газпром" па адной шчацэ лясь, а яны з рахманаю ўсьмешкай падстаўляюць другую...

Лейтматыў першых пасьлянавагодніх тэлесюжэтаў — як Менск уратаваў імідж расейскага манапаліста ў вачох Эўропы. А саму Эўропу — ад перабояў з дастаўкаю блакітнага паліва.

І адразу ж — гэта называецца плаўны пераход! — камэнтатары зазначаюць, якія прагныя ды цынічныя тыя расейскія манапалісты. Дый Эўропа добрая цаца: санкцыямі б'е. Карацей, ужо па абедзвюх шчаках адразу дастаем, а ўсё працягваем рахмана ўсьміхацца!

Хоць ты кананізуй.

А нашто ж было ратаваць рэнамэ маскоўскіх алігархаў? На гэтае простае пытаньне адказу няма. Зрэшты, калі сказаць, што насамрэч ратавалі, атрымаецца зусім непрыгожа...

У новых варунках афіцыйны піяр пэўна будзе шукаць новы грунт. Тэза пра гніеньне ў акопах страчвае актуальнасьць У навагоднім віншаваньні ўжо прагучала туманная згадка пра подзьвігі продкаў у ліхія часіны. Як зазначаў нядаўна аўтар гэтых радкоў, яшчэ адна газавая вайна — і ўпішуць у свой "вэртыкальны" каляндар дзень Аршанскай бітвы :)

Сьмех сьмехам, але хай сабе і палітычная кан'юнктура спрыяе, скажам так, замацаваньню ў грамадзтве вобразаў нацыянальнай гісторыі ды культуры. Чым кепска, калі, прыкладам, здымуць табу на выданьне каго-кольвек з апальных аўтараў?

Але не сьпяшайцеся чапляць на нос ружовыя акуляры. Бо звышзадача афіцыйнага піяру, хай сабе і са згадкай пра Кастуся Астроскага, застанецца тая ж — згуртаваць паспаліты люд вакол правадыра, скарыстаць атмасфэру аточанай цытадэлі дзеля падмацаваньня дзейнае ўлады.

Так што ўнутрыпалітычная калізія нікуды не падзенецца.

Каментары8

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск23

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць