Грамадства

Забаронена купанне ў 24 беларускіх вадаёмах

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у Брэсцкай вобласці закрытыя для адпачынку зоны каля ракі Шчара ў вёсцы Дарава Ляхавіцкага раёна, каля ракі Ведзьма ў горадзе Ляхавічы, каля ракі Чаква ў вёсцы Рубель Столінскага раёна, а таксама вадасховішча Жабер Драгічынскага раёна, пляжы санаторыяў «Надзея» і «Буг» Жабінкаўскага раёна.

У Віцебскай вобласці забаронена купацца ў рацэ Днепр у межах Оршы, кар’еры Шчацінка Оршы і Аршанскага раёна, азёрах Гомель, Суя, Шчаты, Янава, Скобрае вёскі Казімірава, Лясное і Школьнае вёскі Быкаўшчына Полацкага раёна.

У Гомельскай вобласці закрытыя для адпачынку зоны каля ракі Днепр у Жлобіне, каля возера Святое Рагачоўскага раёна, пляж каля ракі Іпуць у Добрушы, акваторыя рэкрэацыйнай зоны на левым беразе Прыпяці (ад аўтамоста да рэчышча ракі Мярлявіца) і акваторыя ракі Прыпяць у раёне рэкрэацыйнай зоны санаторыя «Сосны» Мазырскага раёна.

У Магілёўскай вобласці забаронена адпачываць каля ракі Даўжанка ў вёсцы Доўгае Клічаўскага раёна, каля возера вёскі Аўсянка Горацкага раёна.

У Гродзенскай вобласці забаронена купацца ў возеры Кань-Белае вёскі Азёры Гродзенскага раёна.

Таксама вынесена рашэнне аб аднаўленні эксплуатацыі зоны адпачынку каля вадаёма Паўлінава ў Баранавіцкім раёне.

Купанне ў вадаёме забараняецца, калі санслужбы атрымліваюць двойчы пробы, якія не адпавядаюць нарматывам па хімічных ці бактэрыялагічных паказчыках. У цёплае надвор’е забарону на купанне звычайна выносяць з-за нездавальняючай якасці вады па бактэрыялагічных паказчыках. Акрамя таго, бактэрыі заносяцца ў вадаём падчас масавага купання ў гарачае надвор’е. У тых вадаёмах, дзе вынесеная забарона на купанне, кожны тыдзень бяруць пробы вады. Калі вынік двойчы адпавядае нарматывам, вадаём адкрываюць.

Усяго ў Беларусі функцыянуе 567 афіцыйных пляжаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця25

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Усе навіны →
Усе навіны

Зайцы з вялікімі морквамі і чырвона-зялёны ветразь. У Смаргоні прайшоў конкурс «Плаванне на чым папала» ШМАТ ФОТА7

Невядомыя стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і збіраюць інфармацыю7

Праўладнай блогерцы Анджалішы зрабілі прапанову рукі і сэрца ў Дзень Незалежнасці13

Прайшлі вобшукі ў былога міністра абароны Украіны Рэзнікава4

Праверка «БайХэлпа» выявіла ўцечку даных20

«Засталася трывога, якая не адпускае нават ноччу». Былы палітвязень Сяргей Шэлег просіць аб дапамозе7

У Замбіі звар'яцелая сланіха забіла дзвюх турыстак3

Беларус узяў крэдыт «На родныя тавары», каб купіць матацыкл «Мінск». Той аказаўся кітайскім3

«Мы чакалі Полк Каліноўскага, каб вызваліў нас». Палітвязень патлумачыў, чаму папрасіў аб памілаванні20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця25

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць