Здарэнні

Раскрыта забойства жанчыны, камерцыйнага дырэктара адной са сталічных фірм

Нагадаем, 7 ліпеня ў офісе таварыства з дадатковай адказнасцю, што размешчаны па 1-м завулку Мантажнікаў, са шматлікімі нажавымі раненнямі быў знойдзены труп камерцыйнага дырэктара гэтага прадпрыемства — жанчыны 1955 года нараджэння.

Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашаў, ва ўчыненні забойства абвінавачваецца 53-гадовы дырэктар гэтага ТДА. Фірма закупляла сельгастэхніку ў Расіі і рэалізоўвала яе ў Беларусі. У апошні час сутыкнулася з вялікімі фінансавымі цяжкасцямі. З-за гэтага камерцыйны дырэктар, з’яўляючыся, як і кіраўнік ТДА, адным з сузаснавальнікаў камерцыйнага прадпрыемства, вырашыла яго пакінуць. Дырэктар быў катэгарычна супраць такога кроку.

Менавіта на гэтай глебе паміж імі вечарам 6 ліпеня ў офісе адбыўся канфлікт, які скончыўся тым, што мужчына забіў жанчыну канцылярскім нажом.
Перад гэтым пад пагрозай нажа патрабаваў напісаць заяву аб тым, што фірму яна не пакіне.

Падазронага затрымалі дома 11 ліпеня. У яго пранікаючае нажавое раненне брушной поласці. Паходжанне ранення ўстанаўліваецца. Разглядаюцца ўсе версіі, у тым ліку спроба самагубства.

Дырэктару ТДА прад’яўлена абвінавачанне на падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства). Ён знаходзіцца пад вартай.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць