Пацярпелы ад выбуху ў метро прынёс кветкі да Кастрычніцкай - фота
А 13.30 ля памятнага знака ахвярам выбуху ў мінскім метро з'явіўся мужчына на мыліцах з кветкамі ў руках.
А 13.30 ля памятнага знаку ахвярам выбуху ў мінскім метро з’явіўся мужчына на мыліцах з кветкамі ў руках. Ён быў адзін. Спакойна падыйшоў да памятнай шыльды на ўваходзе станцыі «Кастрычніцкая» і са словамі «Вечная памяць» усклаў кветкі.
Мужчыну на мыліцах завуць Вадзім Цюцюноў. На станцыі метро «Кастрычніцкая» 11 красавіка Вадзім Мікалаевіч аказаўся побач з эпіцэнтрам выбуху. У выніку ён атрымаў шматлікія пераломы ног і асколачныя раны. Доўгі час быў на лекаванні ў Рэспубліканскім шпіталі МУС, і, дзякуючы намаганням лекараў, паспяхова прайшоў рэабілітацыю. Як толькі Вадзім Мікалаевіч змог самастойна перасоўвацца, ён панёс кветкі да «Кастрычніцкай».
-
«У 2020-м хтосьці прыставіў нож да горла кіроўцы, а хтосьці пукнуў». Лідар «Драздоў» вельмі дзіўна пакаяўся за 2020 год
-
Гурту «Дразды», які збіраўся кідаць сцэну праз забарону выступаць у буйных гарадах, дазволілі абласныя цэнтры. Але не Мінск
-
У Гомелі завочна асудзілі Андрэя Стрыжака, Аляксея Лявончыка і Сашу Звераву
Каментары