Грамадства33

Андрэя Саннікава этапуюць у наваполацкую калонію гэтай ноччу

Экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэя Саннікава этапуюць у наваполацкую калонію (Віцебская вобласць) у ноч на 26 ліпеня,
паведаміла яго жонка журналістка Ірына Халіп.

Напярэдадні адпраўкі ў калонію ёй далі дзвюхгадзінную сустрэчу з мужам. Паводле слоў Халіп, стан здароўя Саннікава нармальны. «Зараз ён адчувае сябе нармальна, на шчасце. Усе яго праблемы, накшталт падагры, боляў у суставах, зараз крыху аслаблі. Вядома, этап, дарога — гэта вельмі цяжка. Але тым не менш ён настроены бадзёра», — падкрэсліла жонка палітыка.

Саннікаў «выглядае выдатна, ні секунды не шкадуе пра тое, што адбылося». Да «палітычных» зняволеных стаўленне ў сакамернікаў добразычлівае,

Саннікаў «настроены вельмі аптымістычна і ўпэўнены, што вельмі хутка ўсе выйдуць на волю», сказала Халіп.

Паводле яе слоў, з 12 чалавек, якія сядзелі ў камеры разам з Саннікавым, пяцёра — былыя супрацоўнікі МУС. «Ён смяяўся і казаў, маўляў, усё як у жыцці: на аднаго чалавека — пяць міліцыянераў».

14 мая суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 15 ліпеня Мінскі гарадскі суд пакінуў без задавальнення касацыйную скаргу палітыка. Экс-кандыдат у прэзідэнты прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года.

Ірына Халіп у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках прыгаворана да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Суд прызнаў яе вінаватай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўным удзеле ў іх. Касацыйная скарга журналісткі таксама адхілена Мінгарсудом.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара27

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?16

У Гродне маланка ўдарыла проста перад жанчынай1

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС6

Жонка Бруса Уіліса расказала пра самы цяжкі выбар пасля дыягназу мужа7

Поўзаў на каленях у смецці. Мужчына перарыў звалку, каб знайсці пярсцёнкі жонкі2

Зумеры, альфа, міленіялы — хто гэта такія? Тлумачым4

У Трампа збіраюцца ўрэгуляваць расійска-ўкраінскі канфлікт да канца года 1

Пад Магілёвам заўважылі павука пагрозліва-яркага віду. Ці варта ад яго хавацца?5

Трамп пра Расію і Украіну: Няважна, што яны гавораць. Усе займаюцца пазёрствам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара27

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць