Грамадства33

Беларускі спецназ будзе вучыцца баявому майстэрству ў… «Зубра»

«Зубр» — расійскі атрад міліцыі асаблівага прызначэння.

З 15 па 25 жніўня супрацоўнікі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (ПМСП) ГУУС Мінгарвыканкама будуць праходзіць стажыроўку ў атрадзе міліцыі асобага прызначэння (АМАП) «Зубр» МУС Расіі.

Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі, у Маскве дзесяць спецназаўцаў будуць вывучаць тактыка-спецыяльную, агнявую і фізічную падрыхтоўку. Камандзіроўка арганізавана ў межах рэалізацыі праграмы Саюзнай дзяржавы «Барацьба са злачыннасцю на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на перыяд 2008–2012 гадоў».

Адначасова з гэтым

у другой дэкадзе жніўня на тэрыторыі Беларусі пройдуць стажыроўку супрацоўнікі спецыяльных падраздзяленняў МУС Расіі.

Ад першага намесніка міністра ўнутраных спраў РФ Міхаіла Сухадольскага на адрас кіраўніка МУС Беларусі Анатоля Куляшова паступіла прапанова з 2013 года разгледзець магчымасць задзейнічання ў тактыка-спецыяльных вучэннях і стажыроўках не толькі прадстаўнікоў цэнтральных апаратаў МУС, але і супрацоўнікаў спецыяльных падраздзяленняў тэрытарыяльных органаў унутраных спраў абедзвюх краін. Паводле яго слоў, гэта будзе спрыяць практычнаму ўзаемадзеянню ў межах правядзення сумесных мерапрыемстваў, а таксама замацаванню тэарэтычных і практычных навыкаў па арганізацыі аператыўна-службовай (баявой) дзейнасці і службова-баявой падрыхтоўкі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам15

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар4

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць