Усяго патроху

Падрыхтаваны праект указа аб выдзяленні участкаў пад будаўніцтва для маючых патрэбу

У Беларусі падрыхтаваны праект указа аб выдзяленні зямельных участкаў для маючых патрэбу пад індывідуальнае будаўніцтва, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін.

Згодна з праектам дакумента, які атрымаў зямельны ўчастак не зможа прадаць яго на працягу доўгага перыяду. Так, уладальнік ўчастка павінен паставіць на ім каробку, вокны, накрыць дахам, толькі пасля гэтага праз 8 гадоў ён атрымае права рэалізаваць яго. Гэта, на думку віцэ-прэм'ера, дазволіць адпудзіць спекулянтаў, якія ёсць у гэтым бізнэсе.

Калінін паведаміў, што на будаўніцтва дома на ўчастку будзе адведзена 5 гадоў.

Далей па ўважлівай прычыне гэты тэрмін можа быць прадоўжаны яшчэ на 3 гады па ўзгадненні з мясцовымі органамі. Затым пры неабходнасці ўладальнік ўчастка можа закансерваваць будаўніцтва яшчэ на 2 гады. "Такім чынам, ва ўладальніка ўчастка ёсць 10 гадоў на будаўніцтва хаты, і толькі потым праз 8 гадоў ён будзе мець права яго прадаць", - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.

Паводле яго слоў, сёння ў чарзе маючых патрэбу знаходзяцца 50 тыс. чалавек і дзяржава гатова прапанаваць ім 65 тыс. участкаў. Аднак усе хочуць атрымаць ўчасткі або ў Мінскім раёне, або ў прыгарадах абласных цэнтраў. Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што хоць у Мінскім раёне і ёсць праблема з ўчасткамі, у самой вобласці свабодных тэрыторый звышдастаткова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць23

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не магу аддаць 10 тысяч еўра за незразумелы ўрывак у 4 секунды». Што за відэа Мельнікавай спрабуюць уцюхаць Лявончыку і Ціханоўскаму?13

Спецыялістка расказала, чаму ў гэтым годзе даражэе мёд3

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым5

«Не хапіла аднаго бала». Маці абурылася, што яе дачку не прынялі ў дзясяты клас гімназіі3

У касцёле Браслава знікла польская мемарыяльная шыльда7

На беларуска-польскай мяжы ўзяліся за льготнікаў, якія за грошы дапамагаюць хутчэй праехаць чаргу6

У Мінску адкрылі самую незвычайную развязку — алмазную. Выязджаць трэба як бы на сустрэчку ФОТА12

«Хацелі апытаць мясцовых, але практычна кожны другі аказаўся госцем з Расіі»78

На рамонт Луўра хочуць выдаткаваць 800 мільёнаў еўра. А на «Мону Лізу» могуць увесці асобны дадатковы квіток

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць23

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць