Навука і тэхналогіі1515

Беларускія навукоўцы распрацоўваюць «вакцыну бясстрашнасці» для спартсменаў і вайскоўцаў

У аснове методыкі — увядзенне на слізістую абалонку носа эндатаксінаў.

Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута фізіялогіі Акадэміі навук прафесар Уладзімір Кульчыцкі.

У аснове методыкі — увядзенне на слізістую абалонку носа эндатаксінаў — фрагментаў сценкі кішачнай палачкі, якая ўтрымліваецца ў стрававальным тракце кожнага чалавека і важная для актывацыі імуннай сістэмы. Падчас эксперыментаў на жывёле фізіёлагі заўважылі, што нават невялікія колькасці эндатаксінаў пры траплянні ў носа выклікаюць змяненне паводзін. «Да прыкладу, пацукі і мышы пераставалі хавацца ў норах і адважна перамяшчаліся па адкрытай прасторы, што не характэрна для іх у звычайнай сітуацыі», — распавёў Уладзімір Кульчыцкі.

У будучыні

вынікі гэтых даследаванняў могуць стаць асновай для распрацоўкі своеасаблівай «вакцыны бясстрашнасці» для спартоўцаў, а таксама вайскоўцаў.
Такая вакцына можа стаць папулярнай і сярод студэнтаў, якія здаюць іспыты, упэўнены навукоўцы.
«Невялікая аплікацыя на слізістую абалонку носа перад спартовымі спаборніцтвамі або іншымі хвалюючымі падзеямі дапаможа здабыць упэўненасць у сваіх сілах і настроіцца на перамогу
, — адзначыў суразмоўца. — Неабходна толькі дазаванае ўвядзенне апрабаваных і бяспечных субстанцый. Пры правільным падыходзе яны абсалютна бяспечныя для здароўя і не павінны стаць у шэраг допінгавых сродкаў».

Навукоўцы працягваюць даследаванні ў гэтай галіне. Не выключана, што праект будзе пашыраны, і эксперты шляхам увядзення асобных субстанцый праз слізістую абалонку носа прапануюць новыя шляхі барацьбы з псіхічнымі расстройствамі і захворваннямі.

У Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі распрацоўваюць сучасныя біяпрэпараты, тэхналогіі падаўлення росту пухлінавых клетак, методыкі прымянення фізіятэрапеўтычных фактараў, апараты для павелічэння колькасці ствалавых клетак. У навуковай установе праводзяць таксама даследаванні ў галіне электроннай і светлавой мікраскапіі, эксперыментальнай і клінічнай нейрафізіялогіі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомыя журналісты адкрываюць у Варшаве бар30

У Мінску здаюць прыстойную аднушку за 220 рублёў у месяц, але ёсць адна ўмова2

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам15

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар4

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада55

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць