Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Што робяць 150 расейскіх опэраў на нашай мяжы?

Сёньня Менск трохі ўлагоджваў Захад і ўдакладняў сустрэчны зыск Маскве. Мы яшчэ выставім Крамлю рахунак за кожны памежны слуп, як за сталярны выраб з чырвонага дрэва!.. Камэнтуе ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Сёньня Менск прадоўжыў выстаўляць рахунак Маскве і трохі супакоіў Захад. Як піяраўская нагода было скарыстанае зацвярджэньне рашэньня аб ахове дзяржаўнае мяжы ў 2007 годзе. Удзельнікі мерапрыемства: галоўнакамандуючы Лукашэнка, генэрал Паўлоўскі.

З аднаго боку, прадэкляравана, што паўнавартасную мяжу з Расеяй пакуль што рабіць не зьбіраемся.

Але выразны падтэкст такі: калі ўсё ж давядзецца ісьці на гэнакі крок, дык ведайце: ня мы першыя пачалі!

Нам паведамілі, што расейцы ўжо "выйшлі на мяжу сваімі мытнымі органамі"! Звыш таго (гэта прагучала асабліва інтрыгоўна), паблізу Масква "разьмясціла каля 150 апэратыўных работнікаў, якія дзейнічаюць у інтарэсах расейскіх памежных войскаў".

Падкрэсьлена: Беларусь фінансуе дзве траціны выдаткаў на ахову мяжы саюзнай дзяржавы!

У прыватнасьці, каб вы ведалі, за беларускія грошыкі заменена 95% слупоў на мяжы з Польшчай.

Тут самі разумееце, у чый гарод камень. Каб ня надта папракаў нафтагазавымі прэфэрэнцыямі. Бо выставім рахунак за кожны слуп, як за сталярны выраб з чырвонага дрэва!

А вось Захад, бадай, можа трохі супакоіцца. Сёньня яго ўжо не палохалі нашэсьцем нелегалаў:) Наадварот, заяўлена, што створаная надзейная сыстэма аховы мяжы з Эўразьвязам.

Сапраўды, нашто псаваць настрой спадару ван дэр Ліндэну, які акурат толькі што прызямліўся ў Менску?

Карацей, пра падкопы Захаду, пра вераломнага монстра гэтым разам не чутно было. А вось высьвятленьне стасункаў між Менскам і Масквой, як бачым, доўжыцца. Новае абвастрэньне мажлівае калі заўгодна.

Сымбалічны слуп на беларуска-расейскай мяжы ў 1995 годзе разам з Лукашэнкам выкопваў прэм'ер Чарнамырдзін. Калі там паўстануць ужо не сымбалічныя слупы, ён пэўна згадае ўласнае выслоўе: хацелі як лепей, а атрымалася як заўсёды!

Зрэшты, для Беларусі было б акурат лепей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў6

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку5

У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max

Украіна спыніла перамовы з Расіяй з-за адсутнасці прагрэсу1

Арына Сабаленка расказала, калі збіраецца нарадзіць і на што траціць прызавыя5

«І за 100 даляраў не аддам, бо гэта памяць бацькоў». У Стаўбцоўскім раёне чалавек 20 гадоў збірае і аднаўляе старыя рэчы2

«Справа дваровых чатаў»: як чаты суседзяў ператварыліся ў крымінальную справу

Наўседа заявіў пра гатоўнасць да перамоў з Беларуссю, але толькі на тэхнічным узроўні8

У Драгічыне раёнка пахвалілася, што школьнікі замест тэлефонаў чытаюць яе. Каментатары крэатыву не ацанілі5

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачалі ставіць навагоднюю ёлку ФОТАФАКТ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў6

Офіс пра скандал з Ціханоўскім: Брытанская віза была аплачаная, але ён так і не падаўся на здачу адбіткаў пальцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць