Грамадства11

Крыж Марыі Крупене

У 2001 г. ад радунскага краязнаўцы Івана Фясенкі я ўчуў аб жанчыне зь Пелясы, якая выдатна ведае гісторыю Краю. Тое самае мне распавядаў радунскі гісторык Уладзімер Кулаковіч, жонка якога паходзіць зь Пелясы. Казаў, тая жанчына захавала літоўскую мову і культуру.

У 2001 г. ад радунскага краязнаўцы Івана Фясенкі я ўчуў аб жанчыне зь Пелясы, якая выдатна ведае гісторыю Краю. Тое самае мне распавядаў радунскі гісторык Уладзімер Кулаковіч, жонка якога паходзіць зь Пелясы. Казаў, тая жанчына захавала літоўскую мову і культуру.

Хто ж мог праз доўгія 50 гадоў савецкай акупацыі пранесьці мясцовую літоўскасьць?

Стукаю ў дзьверы. Адчыняюцца. Выходзіць жвавая кабетка шаноўнага веку. Вітаюся: «Labas vakaras!» Па‑літоўску кажу, хто я, адкуль і навошта. Запрашае мяне на каву. Уваходжу ў невялічкі пакойчык. Бачу паліцы з кнігамі, значкі, прэзэнты, падзякі. Над дзьвярыма ў іншы пакойчык вісіць наш агульны сярэднявечны герб «Віціс», або «Пагоня». Так жывуць сапраўдныя нефармалы, падумалася.

Хутка паразумеліся. Пасьля пані Марыя прыяжджала да мяне ў Радунь. Распавядала аб сваім жыцьці й дзейнасьці. Зь цікавасьцю слухала вершы Юр’я Карэйвы зь Ліды.

З 2001 г. меў шчасьце папрацаваць у Пелясе, куды мяне накіравалі пасьля закрыцьця школкі ў Праважы. Некалькі разоў на месяц, заходзіў парадзіцца з пані Марыяй. Яна, уважліва выслухаўшы, выкладала сваю думку наконт многіх рэчаў: ад побытавага жыцьця да маралі і палітыкі.

Найвялікшым адкрыцьцём было тое, што бачу жанчыну, якая размаўляла з жывым паўстанцам з атраду Людвіка Нарбута. Дзядок распавядаў юнай дзяўчынцы аб сваёй маладосьці. Якая сустрэча пакаленьняў! У 30‑я ХХ ст. паўстанцу Каліноўскага было за 90.

Пані Марыя ў веку больш за 80 гадоў захавала актыўнасьць і ясны розум разам зь вялікай воляй.

Расказвала, пры Польшчы ўлады не прызнавалі права пеляскіх літоўцаў на родную мову. Як саветы зь іхнай інтэрнацыянальнай рыторыкай былі насамрэч расейскімі нацыяналістамі. Не дазвалялі літоўскамоўнага касьцёлу й літоўскай школкі. Звароты да ўладаў БССР і СССР эфэкту не далі.

Пані Марыя мусіла хавацца ад савецкага перасьледу. Яна ўдзячная звычайным беларусам на Лідчыне, якія дапамагалі выжыць у тыя цяжкія часы. «Беларуская размова — мая другая размова, якую я ведаю пасьля літоўскай», — казала.

Да пані Марыі завітвалі расейскія навукоўцы на чале з прафэсарам Топаравым. А мясцовыя «пільныя» рабілі правакацыі, пераблытаўшы Топарава з Сахаравым.

Ня дзівам быў актыўны ўдзел пані Марыі ў першым зьезьдзе Беларускага народнага фронту. Хіба магла спадарыня Крупене аддзяліць вызваленьне Літвы ад вызваленьня Беларусі?

Найвялікшым шчасьцем і спаўненьнем мараў мужнай дысыдэнткі было нацыянальнае адраджэньне і незалежнасьць Літвы, аб чым яна марыла ўсё сьвядомае жыцьцё. Для Пелясы то было адкрыцьцё касьцёла і літоўскай школкі.

Памерла пані Марыя ў дачкі. У сталіцы вольнай Літвы, пахаванае яе цела. Ля Пелясы сіратліва стаіць хатка, дзе жыла асьветніца. Тут, у роднай Пелясе, жыве яе сэрца!

Мы ж, беларусы, Марыю Крупене можам сьмела паставіць у адзін шэраг з такімі людзьмі, як Ларыса Геніюш, Міхась Кукабака і Алесь Белакоз. Жанчына, якая ахвяравала жыцьцё на змаганьне за чалавечыя, нацыянальныя правы беларускіх літоўцаў — нашчадкаў старажытных балтаў.

Упэўнены, што ў будучай вольнай Беларусі ля скрыжаваньня, што вядзе да дому дысыдэнткі, паўстане ёй помнік і крыж. А хатка стане музэем беларускіх літоўцаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме22

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць