Улада

У Віцебску паставяць знак у гонар Грунвальдзкай бітвы

Помнік мае паўстаць на плошчы Тысячагодзьдзя, побач з Дабравешчанскай царквой (на фота).

Па словах галоўнага архітэктара Віцебска Барыса Лядэнкі, месца пад помнік ужо вызначана. Але калі яго збіраюцца ўсталяваць, пакуль невядома. Тым не менш, гэта будзе першы помнік падобнага кшталту ў старажытным горадзе. Дагэтуль у Віцебску ў асноўным ушаноўвалі памяць розных савецкіх і рэвалюцыйных дзеячоў, выбітных мастакоў, ахвяр Вялікай Айчыннай, загінуўшых у мірны час міліцыянераў, воінаў‑афганцаў і г.д.

Аўтарам помніка, хутчэй за ўсё, стане віцебскі скульптар Валерый Магучы. Паводле словаў мастака, ён зрабіў працоўную мадэль памятнага знака: каменны, з чырвонага граніту, сілуэт анёла, а перад ім – меч ХV стагоддзя з выявай Віцебскіх харугваў.

Бітва пад Грунвальдам, або пад Дуброўнаю, як называюць яе беларускія летапісцы, адбылася 15 ліпеня 1410 года. У ёй сыйшліся войска Тэўтонскага Ордэна і злучаныя сілы Вялікага княства Літоўскага на чале з Вітаўтам Вялікім і Каралеўства Польскага пад кіраўніцтвам Ягайлы. У пабаявішчы ўдзельнічалі 40 харугваў ВКЛ – Віцебская, Полацкая, Аршанская, Віленская, Гарадзенская, Медніцкая, Смаленская, Новагародская, Пінская, Берасцейская, Дарагічынская, Ваўкавыская, Старадубская, Мельніцкая і іншыя. У лютай сечы, якая скончылася бліскучай перамогай над нямецкімі рыцарамі, палегла не менш як палова мужных ваяроў князя Вітаўта. Але пасля Грунвальда разгромлены Ордэн так і не змог узнавіць сваіх ранейшых сілаў, і амаль 200‑гадовая агрэсія тэўтонаў на ўсход была спынена.

Яна Ільіна, «Народныя навіны Віцебска»

Фота Silverrebel, Photos.vitebsk.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?10

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

BMW адклікае больш за паўмільёна машын па ўсім свеце. Яны могуць загарэцца

Уладзімір Мацкевіч: Святлана Ціханоўская — гераіня!24

Зяленскі патлумачыў, чаму Беларусь выключаецца як месца перамоў з Пуціным

«Першы раз чую». Зяленскі пракаментаваў інфармацыю, што нібыта абвесціць выбары 24 лютага2

Беларус купіў пуцёўку ў Тайланд усяго за $1400. Як уражанні?4

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва

У Расіі канчаткова заблакавалі YouTube, WhatsApp і Facebook18

«Супрацоўнікі былі ў паніцы». У італьянскім візавым цэнтры памёр чалавек7

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?10

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць