Грамадства66

Палітвязня Васьковіча амаль штотыдзень замыкаюць у ізалятары

Ён называе адміністрацыю калоніі прадстаўнікамі фашысцкай улады.

Зняволены па факце нападу на будынак бабруйскага КДБ 20-гадовы Яўген Васьковіч адмаўляецца падпарадкоўвацца загадам адміністрацыі калоніі. За гэта яго караюць штрафным ізалятарам, пагражаюць перавесці ў памяшканне камернага тыпу.

Яўген Васьковіч адбывае пакаранне ў магілёўскай папраўчай калоніі № 15. У ёй утрымліваўся і вызвалены палітвязень Аляксандр Малчанаў. Ён і апавёў пра тое, што адбываецца ў турме з Васьковічам.

«Ён стараецца не выконваць патрабаванні адміністрацыі. На яго пастаянна складаюць рапарты. Практычна кожны тыдзень яго адпраўляюць у штрафны ізалятар. Думаю, што яго цяпер накіруюць у памяшканне камернага тыпу й праз некалькі месяцаў будуць пераводзіць на ўмовы турэмнага рэжыму. Ён называе адміністрацыю калоніі прадстаўнікамі фашысцкай улады. Ён робіць усё, што ад яго залежыць.
Ён хоча змагацца, нават знаходзячыся ў турме. Цяпер адзінае, што ён можа зрабіць, — гэта супраціўляцца адміністрацыі».

Маці Васьковіча Рушанія Іванаўна пацвярджае словы Аляксандра Малчанава:

«Лісты пішу яму кожны тыдзень, а адказу няма. Я ездзіла ў жніўні да яго, але мне не далі ні спаткання, ні перадачу не ўзялі. Сказалі, што да снежня можаце ня рухацца нікуды. Ён не выконвае ніводнага патрабавання, я размаўляла з начальнікам атраду. Таму ён усяго пазбаўлены».

Яўген Васьковіч на судзе сёлета 18 мая прызнаў, што ўдзельнічаў у падпале будынку КДБ у Бабруйску, аднак не пакаяўся ва ўчыненым.
У апошнім сваім слове ён заявіў:

«Я буду з годнасцю пераносіць усе пакуты, якія паўстануць на маім жыццёвым шляху. Я літвін,

мой святы абавязак — абарона нацыянальных беларускіх каштоўнасцяў. За іх я памерці гатовы. Жыццё кароткае — радзіма вечная. Жыве Беларусь».

Дзяніс Садоўскі, адказны сакратар стваранай партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, да якой належаў Васьковіч, падкрэслівае, што Яўген Васьковіч — палітвязень. БХД, кажа Садоўскі, не падтрымлівае таго, што ўчыніў Васьковіч, але і не адракаецца яго.

«Мы вядзем працу й з праваабарончымі арганізацыямі, каб Яўген Васьковіч уваходзіў у спісы палітвязьняў, якія павінны быць вызваленыя. Вердыкт, які яму вынеслі, несправядлівы. Мы патрабуем сумленнага судовага разбору. Калі ўсё ж ён тое і ўчыніў, то ўмоўны тэрмін дастатковы ў гэтай сітуацыі».

У тым, што справа Васьковіча вартая перагляду, перакананы праваабаронца Ўладзімер Лабковіч: «У дзеяннях спадара Васьковіча нават калі й можна ўгледзець рысы крымінальнага злачынства, то прысуд адназначна палітычна матываваны. Вырак, які яму быў вынесены, абсалютна не адэкватны ўчыненаму.
І той тэрмін, які гэты малады чалавек адбыў, мы лічым дастатковым, каб ён панёс пакаранне за свой учынак. Ён даўно меўся б быць на волі».

Разам з Яўгенам Васьковічам у нападзе на бабруйскі КДБ удзельнічалі прыхільнікі анархісцкіх ідэяў Арцём Пракапенка і Павал Сырамалотаў. Яны віну прызналі й пакаяліся. На вырак гэта, аднак, не паўплывала. Усім тром далі па сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Бабруйскі суд прызнаў іх вінаватымі ў злосным хуліганстве і ў наўмысным нанясеньні шкоды ў асабліва буйных памерах.

Паводле выраку і заявы дзяржаўнага абвінаваўцы, дзеянні падсудных маглі прывесці да знішчэння ўсяго будынку КДБ. Страты маглі скласці блізу двух мільярдаў рублёў. Рэальныя ж пашкоджанні будынку ад дзвюх бутэлек з «кактэйлем Молатава», якія хлопцы кінулі ў яго ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года, склалі 253 тысячы рублёў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам3

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Усе навіны →
Усе навіны

Z-ваенкар Сцешын ледзь не страціў зрок — у яго ў рагавіцы выявілі амёб, што з’ядаюць вочы5

Трамп згадаў 1300 беларускіх палітвязняў. Адкуль такая лічба і колькі іх насамрэч?7

«Па сутнасці, гэта гандаль людзьмі». Колькі каштуюць паслугі інвалідаў на беларуска-польскай мяжы2

«Чужы: Зямля» — крытыкі расхвальваюць новы серыял па культавай кінафраншызе. А што насамрэч?4

Падводны дрон падпарадкаваўся аператару па адлегласці 16 тысяч кіламетраў2

Што вядома пра крылатую ракету «Фламінга». Ці дастане яна да Масквы і вытворчасцяў шахедаў?8

Жанчына пашкадавала каня ў парку «Сула» і пачала кампанію ў яго абарону. Ёй адказалі3

Трамп запытаўся ў Орбана, чаму ён блакуе ўступленне Украіны ў Еўрасаюз8

Эйсмант: Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам3

Беларус раптоўна і без дай прычыны знік у 2006 годзе, а праз 19 гадоў знайшоўся ў вёсцы пад Смаленскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць