Грамадства55

У Магілёве прайшла акцыя супраць смяротнага пакарання

18 верасьня актывісты маладзёвых арганізацыяў Магілёва правялі інфармацыйную акцыю «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».

18 верасьня актывісты маладзёвых арганізацыяў Магілёва правялі інфармацыйную акцыю «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі». Буклеты, прысьвечаныя гэтай тэме, яны раздавалі мінакам на праспэкце Пушкіна.

У акцыі ўзялі ўдзел дзясятак актывістаў у саколках з надпісам супраць сьмяротнага пакараньня. Паводле аднаго з актывістаў, за пятнаццаць хвілінаў яны раздавалі болей за трыста буклетаў.

«Сёньня магілёўская моладзь далучылася да кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі». Мы лічым, што жыцьцё — гэта абсалютная каштоўнасьць і дзяржава ня мае права забіваць. Калі чалавека караюць на сьмерць, то ў яго няма болей магчымасьцяў усьвядоміць зьдзейсьненае. Ведаючы нашу судовую сыстэму, мы ня ўпэўненыя, што такія прысуды наагул законныя й справядлівыя», заявіў адзін з удзельнікаў акцыі.

Інцыдэнтаў зь міліцыяй за час правядзеньня акцыі не было. Месца, дзе першапачаткова яна плянавалася, моладзёны зьмянілі. Пяцёра міліцыянтаў засталіся «ахоўваць» пляцоўку перад гандлёвым цэнтрам «Прэстан». Тым часам актывісты раздалі буклеты за пяцьсот мэтраў адтуль.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара27

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Усе навіны →
Усе навіны

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?16

У Гродне маланка ўдарыла проста перад жанчынай1

Ціханоўская сустрэнецца з міністрамі замежных спраў ЕС6

Жонка Бруса Уіліса расказала пра самы цяжкі выбар пасля дыягназу мужа7

Поўзаў на каленях у смецці. Мужчына перарыў звалку, каб знайсці пярсцёнкі жонкі2

Зумеры, альфа, міленіялы — хто гэта такія? Тлумачым4

У Трампа збіраюцца ўрэгуляваць расійска-ўкраінскі канфлікт да канца года 1

Пад Магілёвам заўважылі павука пагрозліва-яркага віду. Ці варта ад яго хавацца?5

Трамп пра Расію і Украіну: Няважна, што яны гавораць. Усе займаюцца пазёрствам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара27

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць