Грамадства22

Сёння — Дзень народзінаў праваабаронцы Алеся Бяляцкага

Ад 4 жніўня ён знаходзіцца ў турме.

25 верасня вядомы на ўвесь свет праваабаронца Алесь Бяляцкі адзначае дзень народзінаў. 49-я дзень народзінаў, на жаль, ён сустракае за кратамі. Нагадаем, што старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» быў затрыманы 4 жніўня, у той жа дзень на яго кватэры, лецішчы і офісе «Вясны» прайшлі ператрусы.

12 жніўня Бяляцкаму прад’явілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Падставай для распачынання крымінальнай справы стала інфармацыя аб рахунках Бяляцкага ў літоўскім і польскім банках, перададзеная беларускім уладам Мінюстам Літвы і Генпракуратурай Польшчы ў межах дамовы аб прававой дапамозе з Беларуссю.

Насамрэч Алесь Бяляцкі акумуляваў грошы на дапамогу рэпрэсаваным, зніклым і іх сем’ям. Легальна займацца такой дзейнасцю ў Беларусі было немагчыма.
Замежныя грошы ішлі на аказанне дапамогі рэпрэсаваным грамадзянам Беларусі і іх сем’ям.

Алесь Бяляцкі утрымоўваецца ў следчым ізалятары № 1 МУС Беларусі па вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Павіншаваць Алеся Бяляцкага ніколі не позна, лепш пазней, чым раней. Зрабіць можна паштоўкай або лістом, напісаўшы на наступны адрас:

220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 СІЗА-1, Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу.

Указанне поўнага імя і імя па бацьку неабходна, каб ліст ці віншаванне дайшлі да адрасату.

Можна таксама сёння павіншаваць тэлеграмай па тэлефоне 166.

Набіраем з гарадскога тэлефона нумар 166. Дыктуем тэкст віншавання, і адрас Мінск, 220030, Валадарскага, 2, СІЗА-1, Бяляцкаму Аляксандру Віктаравічу.

Трэба паведаміць сваё імя і прозвішча, інакш могуць не перадаць. Насамрэч нічога складанага. Праверана на Пачобуце:)

Таксама сёння паплечнікі і сябры Бяляцкага супольна дашлюць віншавальныя паштоўкі праваабаронцу.

У 12 гадзін дня яны збяруцца каля Галоўпаштамта, каб разам укінуць віншаванні ў паштовыя скрыні. Паштоўкі могуць падпісаць таксама і іншыя ахвотныя. Дзеля гэтага падрыхтаваныя адмысловыя віншавальныя тэксты, дадае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Усе навіны →
Усе навіны

Распрацоўшчык гульні «Свет танкаў» афіцыйна перайшоў ва ўласнасць расійскай дзяржавы6

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый1

Саміт G7 скончыўся без заявы пра Украіну. Зяленскі і Трамп пакінулі яго датэрмінова4

Таямнічы фонд Лукашэнкі стварыў структуру ў Расіі4

«Месяц без працы — даражэй». Ці можна заплаціць $5 тысяч і атрымаць офер?1

«Лічу, што заслужыў права выказацца». Адстаўны падпалкоўнік беларускай міліцыі вярнуў медаль і пайшоў ваяваць за Украіну10

У ЗША дактары адключылі ад апарата 31-гадовую амерыканку — яна нарадзіла ў коме3

Ад іранскага ракетнага ўдару ў Ізраілі загінула сям'я з Украіны, якая прыехала лячыць сямігадовую дачку ад лейкеміі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць