Меркаванні2727

Алексіевіч: На Плошчу выходзяць найлепшыя

«Як можна не быць палітычна актыўным, калі невінаватыя сядзяць у турмах?»

Святлана Алексіевіч ужо доўгі час жыве за мяжой, але па-ранейшаму палітычна і творча актыўная: піша новую кнігу, выступае на разнастайных еўрапейскіх канферэнцыях і творчых вечарынах, прысвечаных Беларусі, вядзе аўтарскую калонку ва ўплывовым шведскім выданні. На Кніжным кірмашы ў шведскім Гётэборгу пісьменніца адказала на пытанні «Беларускага партызана».

— Святлана, у вашым выступе на Кніжным кірмашы больш дамінаваў палітычны падтэкст, чым творчы…

— Згодная з вамі. Рэч у тым, што на падобныя мерапрыемствы прыходзяць людзі, якія хочуць паслухаць не толькі пра творчасць, але і ў прынцыпе болей даведацца пра Беларусь. Даведацца, што ж гэта за краіна такая, што знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы, а на практыцы — на яе задворках.

Цікаўнасць еўрапейцаў да Беларусі вельмі вялікая і яны шчыра не разумеюць, як мы можам трываць усё гэта, што цяпер у нас адбываецца
, як і чаму мы з усім гэтым пагаджаемся.

— Вы асабіста лічыце сябе палітычна актыўным чалавекам?

— Думаю, што так. Хоць я і не хачу жыць на барыкадах, але…

як можна не быць палітычна актыўным, калі невінаватыя людзі сядзяць у турмах? Як можна маўчаць пра гэта?
Не казаць пра гэтыя рэчы немагчыма! Замоўчванне падобных праблемаў — гэта не зусім сумленна, на мой погляд. Пісьменнік не можа заставацца ўбаку ад таго, што адбываецца ў яго дома. Іншымі словамі, ступень палітычнай актыўнасці пісьменніка вызначае сама ўлада, сітуацыя ў краіне. І мой прынцып: пісьменнік заўсёды мусіць казаць праўду. І ў сваёй творчасці я распавядаю пра праблемы не як палітык, а выкарыстоўваю такі творчы прыём як «маленькі чалавек сам расказвае пра сябе». Праз звычайнага чалавека, яго эмоцыі я імкнуся распавесці пра нашае жыццё ў цэлым, пра глабальныя праблемы.

Што ж датычыцца творчасці і палітыкі, то хацела б яшчэ адзначыць, што я захапляюся мужнасцю і грамадзянскай пазіцыяй Уладзіміра Някляева. Гэта не толькі вельмі моцная творчая асоба, але і вельмі моцная і яркая фігура ў палітычным плане. Яго ўчынкі і дзеянні, рашучасць і прынцыповасць заслугоўваюць вялікай павагі. Ён не пабаяўся рэпрэсій: ані пагрозаў, ані турэмнага зняволення…

— У працяг тэмы — літаральна нядаўна па ўказу кіраўніка дзяржавы большасць палітвязняў нарэшце выйшлі на волю. Гэта што, прыступ гуманізму?

— Безумоўна, не. Гэта звычайны гандаль, прычым, жывым таварам. Беларуская ўлада канчаткова загнаная ў кут. Гандляваць ёй няма чым, прадаваць няма што.

Адзіны тавар на сённяшні дзень — гэта людзі, палітвязні. Таму ніякіх ілюзіяў датычна прыступаў гуманізму быць не можа.
Але я вельмі рада, што большасць хлопцаў зараз на волі. Я захапляюся гэтымі людзьмі. Тым, на якой вышыні аказаліся яны самі, іх сем’і, родныя, блізкія, каханыя…
На Плошчу выходзяць найлепшыя — найбольш смелыя, шчырыя, прыстойныя. Гэтыя людзі сапраўдныя героі сучаснай Беларусі.

— Тым не менш, нагодаў для аптымізму пакуль не стае… У турмах працягваюць утрымліваць палітзняволеных, а афіцыйны беларускі лідэр намякае, што «нікуды з Беларусі з’язджаць не збіраецца»…

— З гэтай нагоды магу сказаць наступнае: так, рэвалюцыя не адбылася, але адбываецца відавочная рэвалюцыя грамадства. Так, рэвалюцыі не адбылося, але ёсць яе героі!.. І тое, што мы пераможам, — гэта без сумневаў. Пытанне толькі ў тым, якім коштам, таму што гэтая ўлада за коштам не пастаіць. Але перамога, яшчэ раз хачу гэта падкрэсліць, абавязкова будзе за намі.

Каментары27

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць