Цяпер розніца паміж Мінскам і Кіевам будзе складаць гадзіну.
Вярхоўная Рада Украіны прыняла пастанову «Аб прызнанні страціўшай сілу пастановы Вярхоўнай Рады Украіны «Аб змяненні парадку вылічэння часу на тэрыторыі Украіны».
За гэтае рашэнне прагаласавалі 295 дэпутатаў з 349 зарэгістраваных у сесійнай зале. Такім чынам гэтай пастановай касуецца пастанова ад 20 верасня 2011 г.
Таксама ў пастанове прапанавана ўраду цягам месяца ўнесці на разгляд Вярхоўнай Рады праект закона аб парадку вылічэння часу на тэрыторыі Украіны.
Адпаведна, у апошнюю нядзелю кастрычніка гадзіннікі будуць пераведзеныя на гадзіну назад, гэта значыць уступіць у сілу «зімовы час».
Старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Літвін, які з’яўляецца аўтарам гэтай пастановы, падзякаваў усім палітычным сілам за тое, што ў выніку кансультацый прынялі такое рашэнне.
Як вядома, на ранішнім пасяджэнні фракцыя Партыі рэгіёнаў адмовілася галасаваць за гэты праект пастановы.
Нагадаем, што Расія і Беларусь адмовіліся ад пераходу на зімовы час,і цяпер розніца паміж Мінскам і Кіевам будзе складаць гадзіну. Так, у Мінску будзе 20 гадзін, а ў Кіеве — 19.
Каментары