Гісторыя88

Сігізмунд Барадзін: In memoriam

20 верасня 2010 года раптоўна памёр беларускі гісторык, незвычайны і неардынарны чалавек, сапраўдны навуковец і педагог, бескампрамісны даследчык і шчыры патрыёт сваёй Айчынны Сігізмунд Барадзін.

Ён нарадзіўся ў адной з вёсак Навагрудчыны 20 жніўня 1960 і амаль ўсё прафесійнае жыццё прапрацаваў старэйшым выкладчыкам кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі БДПУ імя Максіма Танка. Ён любіў гістарычную навуку і быў адданы толькі ёй адной. Калі ішло абмеркаванне таго ці іншага гістарычнага пытання, праблемы ці тэмы, ён умеў прыслухоўвацца да думкі іншых, але меў пры гэтым выразную ўласную пазіцыю, якую адстойваў да канца, а калі часам і памыляўся, то ніколі не саромеўся прызнацца ў гэтым.

Сігізмунд Барадзін жыў і працаваў у няпросты для беларускіх гісторыкаў час. Калі ён скончыў працу над сваёй дысертацыяй «Армія Краёва на Беларусі», то Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь адмовіла яму ў абароне, бо да таго часу ўжо выйшлі ў свет кнігі навуковага і навукова-папулярнага характару. Каб абараніць сваю дысертацыю, Сігізмунд Пятровіч вымушаны быў паехаць у Польшчу, дзе паспяхова абараніўся і атрымаў дыплом доктара гуманітарных навук, які, на жаль, не быў прызнаны беларускім ВАКам. Для сваёй роднай краіны, ён заставаўся чалавекам, які атрымаў вышэйшую адукацыю і толькі (ён не атрымаў нават малодшага навуковага звання дацэнта). Нядобразычліўцы называлі Барадзіна «палякам», «польскім гісторыкам», а некаторыя нават былі ўпэўненыя ў тым, што «гэты паляк толькі жыве ў Беларусі, а працуе на Польшчу».

Акрамя асноўнай тэмы сваіх даследванняў, якія, натуральна, датычылі дзейнасці АК менавіта на тэрыторыі Беларусі, а не Польшчы, Сігізмунд Барадзін шмат працаваў над такімі актуальнымі тэмамі, як роля органаў НКУС — НКДБ БССР і СССР у арганізацыі партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўная палітыка СССР у дачыненні да нацыянальных меншасцей, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у 1919–1991 гадах ды інш. Дык няўжо гэтыя тэмы адносяцца да гісторыі Польшчы?

Сігізмунд Пятровіч Барадзін мог яшчэ шмат зрабіць карыснага для беларускай гістарычнай навукі, а таксама перадаць свае веды не аднаму пакаленню студэнтаў. Але спачатку цяжкая хвароба, а потым і раптоўная смерць не дазволілі яму зрабіць гэтага. Сышоў у вечнасць выдатны навуковец, бескампрамісны даследчык і шчыры патрыёт сваёй Айчыны, добразычлівы, прыстойны, спагадлівы чалавек, які ўсё сваё жыццё прысвяціў гісторыі роднай краіны — нягледзячы на цяжкасці і матэрыяльныя нястачы. Requіem іn pace, дарагі Сігізмунд Пятровіч!

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам23

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі2

Галоўчанка не гуляе спецыяльна супраць даляра4

Расія пакідае адну з вайсковых баз у Сірыі3

IT-кампанія з беларускімі каранямі ўвайшла ў топ-3 найлепшых тэсціроўшчыкаў свету

Дачка спікера Сергеенкі ўладкавалася на працу ў Міністэрства працы11

На выездзе з Мінска пабудуюць аўтавакзал13

«Горы відавочна лішнія». Беларусы ацанілі Браслаў у шпіёнскім серыяле «Поні»4

Лукашэнка незадаволены развіццём адносін з Кітаем16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам23

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць