Эканоміка1414

У піраміду «МММ-2011» ужо ўступілі 70 тысяч беларусаў

Па словах удзельнікаў, па ўсім свеце ў яе ўступіла 2 мільёны чалавек.

Фінансавая піраміда «МММ-2011», запушчаная Сяргеем Маўродзі ў студзені гэтага года, прыцягнула нямала прыхільнікаў сярод жыхароў Беларусі. Як распавёў адзін з беларускіх удзельнікаў праекта,

на дадзены момант у сістэме каля 70 тысяч нашых суайчыннікаў, і іх колькасць увесь час расце.

«Праект у Беларусі, як і паўсюль, запушчаны ў студзені, усё працуе стабільна, ва ўсім свеце ўжо прынялі удзел больш за 2 мільёны чалавек, ні ў кога няма прэтэнзій і скарг, дагэтуль усё ўсім выплачваецца ў поўным аб'ёме», — адзначыла крыніца.

Па яго словах,

у сярэднім беларусы ўкладваюць у новую «МММ» ад $500 да $2000.
Пры гэтым сустракаюцца і ўнёскі па $10 000. І ва ўмовах нестабільнасці беларускага рубля колькасць ахвотнікаў «рызыкнуць» у «МММ» расце.

Для куплі віртуальных МММ-даляраў удзельнікі павінны адкрыць банкаўскі рахунак (у амерыканскіх далярах ці беларускіх рублях) і звязацца з адпаведным чалавекам у іерархіі піраміды.

Адсоткі, якія прапануе Маўродзі сваім інвестарам, уражваюць.

На асноўным унёску можна атрымаць прыбытак у 20% у месяц.
А дэпазітны ўнёсак на год можа прынесці і па 50% штомесяц. Праўда, пры такім унёску грошы нельга забраць з рахунку на працягу ўсіх 12 месяцаў.

Цікава, што Маўродзі з самага пачатку працы праекта на сваім сайце папярэдзіў, што «МММ-2011» — гэта фінансавая піраміда, і грошы бяруцца толькі са сродкаў новых удзельнікаў. Усё можа ў любы момант паваліцца, і ўдзельнікі страцяць усе грошы без усякіх прычын і тлумачэнняў.

Пры гэтым прэтэнзій у праваахоўных органаў да праекта няма і быць не можа, бо

«МММ-2011» не юрыдычная асоба.

«З юрыдычнага пункта гледжання „МММ-2011“ наогул не існуе. Па факце — гэта сацыяльная сетка, мноства фізічных асоб, усе грошы распылены на рахунках дзясятнікаў, якія абслугоўваюць шараговых удзельнікаў, — лічыць ён. —

Сам жа Сяргей Маўродзі — фармальна ніякі не кіраўнік, а кансультант».

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах12

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Усе навіны →
Усе навіны

«Выстаўляючы прэтэнзіі да Трампа, я б параіў еўрапейцам азірнуцца назад, у люты 2015 года»6

Зяленскі: Расія перамяшчае войскі для новай наступальнай аперацыі3

У Лідзе з-за санкцый некалькі месяцаў не рамантуюцца стужкі-канвееры каля касаў5

У ледавіку каля Антарктыды знайшлі цела навукоўца, які загінуў у 1959 годзе

У ЗША метэарыт упаў на дом. Навукоўцы сцвярджаюць, што ён старэйшы за Зямлю3

Медузы спынілі працу найбуйнейшай АЭС Францыі1

Дзяўчына расказала, як прыехала «біцца за кватэру» ў элітным ЖК Мінска, але ўсе раскупілі праз 15 хвілін23

Трамп на перамовах з Пуціным пастараецца вярнуць Украіне частку акупаваных тэрыторый4

Ціханоўскі адказаў на прэтэнзіі пра наведвання Крыма і працу з Ксеніяй Сабчак27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах12

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць