Грамадства22

Ніна Багінская патрабуе, каб міліцыянеры вярнулі ёй скрадзены значок

Жанчына звярнулася да кіраўніка сталічнай міліцыі Аляксандра Барсукова, каб той адказаў за дзеянні сваіх падначаленых. 

2 лістапада яна праходзіла асабісты дагляд, каб прайсці ў судовую залу, дзе мусіў адбыцца суд над Алесем Беляцкім. Супрацоўніца міліцыі Іванова запатрабавала, каб жанчына аддала ёй на захаванне бел-чырвона-белы значок. За ёй ішла дзяўчына, якая мела бел-чырвона-белы шалік. Сп.Іванова запатрабавала, каб шалік таксама пакінулі ў тумбачцы і не праносілі ў судовую залу. Напрыканцы дня Ніна Багінская папрасіла вярнуць ёй значок, а дзяўчына — шалік. Але міліцыянеры адказалі, што не ведаюць аб чым ідзе гаворка. Людзі ў цывільным, якія кіравалі міліцыянерамі, запатрабавалі, каб Багінская і дзяўчынка сышлі, пагражаючы ім затрыманнем.

У сваёй заяве Ніна Багінская папрасіла правесці праверку дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі Маскоўскга раёну і вярнуць ёй яе рэчы. У іншым выпадку яна будзе лічыць, што міліцыянеры папросту скралі яе асабістую рэч.

***

Нагадаем, што Ніна Багінская -- вядомая грамадская актывістка, сябра аргкамітэта па стварэнні БХД. 19 верасня 2011 г. была затрыманая за тое, што ўзняла каля Чырвонага касцёла бел-чырвона-белы сцяг.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць