Экспарцёрамі белага цукру ў Беларусі вызначаны адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Гарадзейскі цукровы камбінат», «Жабінкаўскі цукровы завод», «Слуцкі цукрарафінадны камбінат» і «Скідальскі цукровы камбінат». Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў № 1462 ад 1 лістапада 2011 года, паведаміла
Дзяржаўны мытны камітэт і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ў межах іх кампетэнцыі будуць прымаць меры па недапушчэнні экспарту белага цукру суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці. Цукар белы экспартуецца пад кодам адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза 1701 99 100.
Міністэрства замежных спраў Беларусі ва ўстаноўленым парадку праінфармуе Камісію Мытнага саюза аб увядзенні згаданай меры і ўнясе на разгляд камісіі прапанову аб прымяненні аналагічных мер іншымі дзяржавамі — удзельніцамі МС.
Пастанова набыла моц і дзейнічае да 30 красавіка 2012 года.
Цяпер чытаюць
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары