Арганізатараў мясцовага сходу ў Баранавічах аштрафавалі на 850 тысяч рублёў
Мязяк і Сырыца 11 лістапада рашэннем суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч былі пакараныя на 25 базавых велічыняў па п.23.34 ч.2 КаАП РБ «Парушэнне парадку арганізацыі правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання» за правядзенне мясцовага сходу 8 кастрычніка ў Баранавічах.
Абодва актывісты не прызналі сябе вінаватымі, патлумачыўшы, што прысутнічалі на сходзе, на які не трэба атрымліваць дазвол у выканкаме і які праводзіўся згодна з законам «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах».
На паседжанні ў якасці сведак былі запрошаны юрыст і ідэолаг баранавіцкага гарвыканкама, а таксама прадстаўнік баранавіцкага ГАУС. На іх думку, праведзенае мерапрыемства трэба лічыць мітынгам, бо мясцовыя сходы павінны праводзіцца ў дварах тых дамоў, дзе збіраліся подпісы. Але прадстаўнікі ўлады таксама дакладна не здолелі патлумачыць суду, чым адрозніваецца сход ад масавага мерапрыемства.
«Я не чакаў, што суд прыме станоўчае рашэнне, — патлумачыў пасля суда „ІР“ Віктар Сырыца. — Інакш давялося б адмяняць штрафы і тым пяці чалавекам, якіх раней пакаралі за мясцовы сход».
-
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове
-
Лявончык: Сумняюся, што Карпушонак кантралюе свой акаўнт. Гэта абароты з падручніка прапаганды
-
«Такое ж пошлае і дурное». У Латушкі адказалі на новае відэа Вольгі Карпушонак
Каментары