Грамадства4444

Пракурор патрабуе расстраляць і Канавалава, і Кавалёва

Сёння аднавіўся працэс КіК.

Канавалаў абвінавачваецца ў ажыццяўленні тэракта ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, а Кавалёў — у дапамаганні тэрарызму. Абвінавачанне сцвярджае, што менавіта Кавалёў дапамог Канавалаву ажыццявіць выбух на станцыі метро "Кастрычніцкая".

Канавалаў таксама абвінавачваецца ў незаконным набыцці, захоўванні выбуховых рэчываў для падрыхтоўкі тэрактаў, вырабе не менш як 12 СВП. Кавалёў — у незаконным набыцці і збыце выбуховых рэчываў, укрывальніцтве прылады злачынства (дамкрата, з дапамогай якога Канавалаў нібыта вырабляў выбуховыя рэчывы).

Папярэдняе пасяджэнне адбылося 3 лістапада: на ім абвясцілі пра заканчэнне судовага следства па справе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, якіх абвінавачваюць у шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку ў выбуху ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года. Сёння, 14 лістапада, пасяджэнне аднавілася. На ім выступіў пракурор Стук.

Ён пачаў з перадгісторыі тэрарызму, калі ён пачаў з’яўляцца ў жыцці беларусаў «по наслышке». Бо Беларусь была заўжды ў баку ад беспарадкаў, тэрарыстаў-смяротнікаў. Стук расказаў пра выбухі ў маскоўскім і лонданскім метро. Яго выступленне нагадвала экскурс у крыімнальную гісторыю краіны ў літаратурнай апрацоўцы.

Па яго словах, следства выявіла асобу, якая здзейсніла ўсе выбухі ў Віцебску і Мінску — гэта Дзмітрый Канавалаў. Стук заўважае, што абвінавачаны так і не вымавіў ні слова падчас суда. «Перад намі партрэт крэпкага сераднячка», — зачытвае характарыстку Канавалава Стук.

Стук адзначае, што Кавалёў ведаў, што Канавалаў прывёз у Мінск выбухоўку. «Цяпер мы ведаем, што Канавалаў на вачах у Кавалёва прыводзіў падрыхтоўку выбухоўкі», — гэта нібыта на здымнай кватэры.

Інкрымінуецца:

У 14-гадовым узросце Канавалаў у 2000 годзе здзейсніў выбух у пад’ездзе, Кавалёў здзейсніў нагляд за тэрыторыяй, каб яны не былі заўважаныя.

У 15-гадовым узросце Канавалаў з Кавалёвым здзейніслі яшчэ адзін выбух.

У 16-гадовым узросце ў 2002 годзе Канавалалаў з Кавалёвым здзейніслі выбух на фасадзе бібліятэкі ў Віцебску.

У 2003 годзе Канавалаў здзейніў выбух, пры якім аднаму грамадзяніну нанесена невялікае пашкоджанне слыху. У гэтым жа годзе падпаліў кіёск.

У 2004 годзе Канавалаў здзейніў замах на падпал кіёска. Але яму перашкодзілі. У гэтым жа годзе здзейніў выбух самаробнай выбухоўкі каля чыгуначнай станцыі «Грышаны». У гэтым жа годзе здзейсніў выбух самаробнай выбухоўкі каля станцыі «Грышаны».

У 2005 годзе ў двары Канавалаў падпаліў машыну «РАФ».

З мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў 2005 годзе Канавалаў здзейсніў выбух на прыпынку грамадскага транпарту ў Віцебску. Па словах Стука, Кавалёў ведаў пра выбух, але не паведаміў праваахоўным органам.

У 2005 годзе Канавалаў здзейсніў яшчэ адзін выбух у Віцебску. Кавалёў даведаўся ад Канавалава пра выбух, але не паведаміў праваахоўным органам.

4.07.2008 Канавалаў здзейсніў выбух у Мінску. Кавалёў даведаўся пра выбух, але не паведаміў праваахоўным органам.

11.04.2011 Канавалаў пры спрыянні Кавалёва здзейсніў выбух у мінскім метро.

Па словах Стука, у судзе не было прадстаўлена пацвярджэнняў таго, што на Кавалёва аказваўся ціск падчас папярэдняга следства, што магло вымусіць яго даваць непраўдзівыя паказанні.

Па словах Стука, віна ва ўсіх інкрымінаваных злачынствах Канавалаву мае пацвярджэнне, нягледзячы нават на тое, што сам абвінавачаны пэўныя эпізоды адмаўляе. Віна Кавалёва таксама пацвярджаецца матэрыяламі справы.

На гэтым у судзе быў абвешчаны перапынак на 15 хвілін. Суддзя папрасіў усіх пакінуць залу.

Пасля перапынку працэс аднавіўся.

Пракурор Стук выказаў сваё меркаванне наконт таго, чаму Канавалаў пачаў адмаўляць эпізоды выбухаў у Віцебску ў 2005 годзе. На думку Стука, Канавалаў неабыякавы да таго асяроддзя, у якім жыў. І калі б яго знаёмыя даведаліся, што гэта ён, Канавалаў, здзейсніў выбухі, падчас якіх і яны маглі пацярпець, сталі б адносіцца да Уладзіслава негатыўна. А ён гэтага не хацеў бы.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада4

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

«Шары запускаюць і з аўтамабільных прычэпаў». Былы кантрабандыст тлумачыць, чаму цыгарэты ў Літву ўсё часцей перакідаюць на метэазондах9

Расійскі спявак Акмаль трапіў у скандал у Казахстане12

МЗС Беларусі ўручыў Літве ноту ў сувязі з закрыццём мяжы6

Генадзь Фядыніч з матэрыялаў следства даведаўся, што за ім сачылі 17 гадоў і для гэтага нават ставілі жучкі праз адтуліну з паверха вышэй

Грамадзяне з літоўскім ВНЖ могуць праехаць праз «Каменны Лог» толькі ў бок Літвы16

Рыжанкоў пра закрыццё Літвой мяжы: Гэта правакацыі для апраўдання антыбеларускіх, антырасійскіх падыходаў14

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам13

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада4

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць