Грамадства99

Бязмытна выязджаць на аўтамабілі за мяжу цяпер можна не часцей за раз у 8 дзён

Раней можна было раз на пяць.

Выязджаць за межы Мытнага саюза на аўтамабілі з Беларусі цяпер можна адзін раз у восем дзён. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна Беларусі ад 18 лістапада 2011 года № 1554.

Дакументам уносяцца змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 10 чэрвеня 2011 года № 753 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання вывазу аўтамабільнага паліва з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Новая пастанова прынята для ўзмацнення захадаў па абмежаванні вывазу з краіны аўтамабільнага паліва і стабілізацыі абстаноўкі ў пунктах пропуску праз дзяржмяжу Беларусі.

Да тавараў для асабістага карыстання, якія вывозяцца з тэрыторыі Беларусі фізічнымі асобамі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, не адносіцца аўтамабільнае паліва ў выпадках: выезду фiзiчнай асобы, якая кіруе аўтамабільным транспартным сродкам, больш за адзін раз на працягу 8 сутак; вывазу аўтамабільнага паліва адным і тым жа аўтамабільным транспартным сродкам больш за адзін раз на працягу 8 сутак незалежна ад таго, якімі асобамі быў ажыццёўлены вываз такога аўтамабільнага транспартнага сродка ў гэты перыяд.

Дзеянне гэтага палажэння пастановы не распаўсюджваецца
на супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў, міжнародных арганізацый, прадстаўніцтваў гэтых арганізацый і членаў іх сем’яў — пры прад’яўленні дыпламатычных (службовых) пашпартоў або іншых дакументаў, якія пацвярджаюць іх статус. Не закрануць абмежавальныя меры і фізічных асоб, якія працуюць у дзяржаўных органах і іншых дзяржаўных арганізацыях, а таксама ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу Следчага камітэта, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі за мяжу (пры прад’яўленні выпісак з рашэнняў адпаведных органаў (арганізацый) і (або) камандзіровачных пасведчанняў, выдадзеных гэтымі органамі (арганізацыямі). Абмежавальныя меры таксама не распаўсюджваюцца на работнікаў дзяржаўных арганізацый дзяржаў — членаў Мытнага саюза, размешчаных на тэрыторыі замежных дзяржаў, вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі пасажыраў, работнікаў юрыдычных асоб, а таксама іншых фізічных асоб пры наяўнасці ўважлівых прычын у адпаведнасці з прынятым Дзяржаўным пагранічным камітэтам і Дзяржаўным мытным камітэтам рашэннем.

Міністэрству ўнутраных спраў даручана прыняць дзейсныя меры па
недапушчэнні парушэнняў правіл дарожнага руху і грамадскага парадку на тэрыторыях, прылеглых да аўтадарожных пунктаў пропуску праз дзяржаўную граніцу Беларусі, забяспечыць пастаяннае патруляванне стаянак аўтатранспарту, што выязджае з краіны.

Міністэрства транспарту і камунікацый сумесна з Міністэрствам унутраных спраў, Дзяржаўным пагранічным камітэтам, аблвыканкамамі павінна абсталяваць стаянкі перад аўтадарожнымі пунктамі пропуску праз дзяржграніцу Беларусі, пашырыць пад’язныя шляхі да іх, выдзеліць спецыяльны калідор для транспартных сродкаў грамадзян краін Мытнага саюза, забяспечыць устаноўку дадатковых дарожных знакаў паблізу названых пунктаў, якія вызначаюць напрамкі (палосы) руху транспартных сродкаў, неабходных забаронных (прадпісальных) знакаў і дарожнай разметкі.

Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па нафце і хіміі даручана прыняць меры па абмежаванні продажу аўтамабільнага паліва (не больш за 200 л на адзін грузавы транспартны сродак) на аўтазаправачных станцыях, размешчаных на прыгранічнай тэрыторыі.

Пастанова ўступае ў сілу праз тры дні пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў11

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне хочуць пісаць «Берасце», а не «Брэст»61

У акупаваным Данецку ваду ўключаюць па вечарах раз на тры дні13

Беларус Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы11

Упершыню за доўгі час навукоўцы сфатаграфавалі дзіцянят снежнага барса ФОТЫ

ЗША паставяць зброю найперш тым саюзнікам, якія аддадуць свае запасы Украіне3

У Нью-Ёрку мужчыну зацягнула ў апарат МРТ з-за металічнага ланцужка на шыі. Ён загінуў1

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей23

Прэзідэнта Інданезіі магло прывесці ў Беларусь жаданне набыць зброю2

У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў11

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць