Эканоміка66

Даляр 9–10 тыс рублёў — прагназуюць эксперты Forex Club на 2012 год

У 2012 годзе абменны курс прагназуецца ў межах 9–10 тысяч беларускіх рублёў за долар ЗША пры ўмове інфляцыі на ўзроўні 19–22%. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 5 снежня заявіў старшы аналітык Forex Club у Беларусі Валерый Палхоўскі.

«Паводле нашых прагнозаў, рост ВУП у 2012 годзе чакаецца на ўзроўні 0–2%, інфляцыі пры адсутнасці стымулявання валавых паказчыкаў складзе 20%. І пры ўмове выканання планаў па інфляцыі курс будзе знаходзіцца на ўзроўні 9–10 тысяч», — сказаў ён.

Паводле слоў аналітыка,

урад павінен сканцэнтраваць намаганні на забеспячэнні максімальна спрыяльнага макраэканамічнага асяроддзя, дзе стабілізацыя інфляцыі з’яўляецца асноўным параметрам.

«Пры гэтым мае сэнс спыніць таргетаваць паказчык ВУП. Бо само па сабе павелічэнне валавога паказчыка не цягне аўтаматычнага павышэння якасці жыцця насельніцтва і якасці павышэння эфектыўнасці функцыянавання нацыянальнай эканомікі», — падкрэсліў Палхоўскі.

Ён заўважыў, што ў наяўных эканамічных умовах вельмі цяжка ацаніць, якім рэальна можа быць эканамічны рост. «Лепш адштурхоўвацца ад ВУП, які атрымаецца, і не трэба яго таргетаваць», — упэўнены аналітык.

На думку прадстаўніка Forex Club,

Нацбанку таксама мэтазгодна аслабляць рэальны абменны курс рубля для захавання перавагі ў знешнім гандлі, які павінен стаць адной з асноўных крыніц эканамічнага росту ў 2012 годзе.

Палхоўскі нагадаў, што пасля аб’яднання дзвюх гандлёвых сесій на Беларускай валютна-фондавай біржы курс устанавіўся на ўзроўні 8.600 беларускіх рублёў за долар і зараз працягвае вагацца ў адносна невялікім калідоры. «Але інфляцыя не стаіць на месцы, яна расце амаль па 10% у месяц. У выніку рэальны абменны курс слабне», — звярнуў увагу эксперт.

Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да «вымывання эфекту ад дэвальвацыі». «Гэта значыць зноў пачынае падаць канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў», — канстатаваў аналітык.

Палхоўскі упэўнены: калі інфляцыя прадоўжыць аказваць націск на эканоміку, эфект ад дэвальвацыі будзе слабнуць. «Таму Нацбанку і трэба карэктаваць рэальны абменны курс рубля на ўзровень інфляцыі, калі мы нацэльваемся на дасягненне больш высокіх тэмпаў эканамічнага росту. Інакш пачнецца тармажэнне ў знешнім гандлі», — прагназуе старшы аналітык Forex Club у Беларусі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр прафесар Міхась Кандрацюк

У Непале прэм'ер-міністрам упершыню прызначылі жанчыну1

Павел Вінаградаў за час адседкі схуднеў на 40 кг ФОТАФАКТ14

«Жывём тут як у танку». Беларусы з памежжа расказалі, як перажываюць закрытую мяжу і вучэнні4

У ААН прагаласавалі за стварэнне палесцінскай дзяржавы17

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй12

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць