Улада3737

Лукашэнка пра Саннікава і Статкевіча: Яны хочуць быць героямі, ну і няхай

«19-га я аддаваў наўпрост каманды, як дзейнічаць. Гэта былі мае каманды, гэта не сілавікі»

У інтэрв'ю радыёстанцыі «Русская служба новостей» (РСН) Аляксандр Лукашэнка прыгадаў падзеі гадавой даўніны.

Паводле яго слоў, вулічныя беспарадкі 19 снежня не былі справакаваныя ні Захадам, ні Расіяй.

«Не расіяне і не Захад тут тварылі справы. Гэта пэўныя дзеячы. Двое з іх цяпер застаюцца пакуль у турме. Яны хочуць быць героямі — ну і няхай, нічога страшнага», — сказаў Лукашэнка, маючы на ўвазе сваіх канкурэнтаў на прэзідэнцкіх выбарах Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча.

Беларускі кіраўнік не згодныя з тым, што гэтыя палітыкі, знаходзячыся ў турме, перашкаджаюць яму больш, чым на волі (такое меркаванне выказаў кіраўнік РСН Сяргей Дарэнка).

«Яны мне абсалютна ніяк — ні плюс, ні мінус. Яны думаюць, што яны будуць такім чынам героямі? Добра. Хочаце героямі быць — даю вам такую магчымасць, будзьце. Я не лічу, што яны такім чынам героямі будуць, абсалютна», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён у чарговы раз заявіў, што асабіста кіраваў дзеяннямі сілавікоў падчас падзей у Мінску 19 снежня: «19-га я аддаваў наўпрост каманды, як дзейнічаць. Гэта былі мае каманды, гэта не сілавікі».

Паводле слоў Лукашэнкі, ён называе беларускую апазіцыю пятай калонай, таму што «апазіцыя — гэта штосьці грунтоўнае». «Я сам з апазіцыі прыйшоў да ўлады», — нагадаў ён.

«Вось гэта пятая калона — гэта 400 чалавек.

У мяне спісы ляжаць на стале, нашы спецслужбы ведаюць кожнага.
Калі праплаціць і гэтак далей, яны могуць сабраць 800, усё астатняе — гэта разявакі», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

«Вось гэтая пятая калона», паводле меркавання Лукашэнкі, і «падбухторыла людзей» на «сацыяльную рэвалюцыю» — «рабяты пачалі пляскаць».

Лукашэнка лічыць небяспечным захапленне цяперашняй моладзі — як у Беларусі, так і ў Расіі — вулічнымі пратэстамі.

«Гэта небяспечна. З гэтага трэба знаходзіць выхад цяпер, таму што гэтыя трэндавыя і модныя рэчы абавязкова перарастуць у штосьці большае, калі не знайсці магчымасці адрэагаваць», — сказаў ён.

«Нельга ствараць прычын для таго, каб гэта было модным. Мы не павінны гэта ствараць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Каментары37

Цяпер чытаюць

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства6

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы на месцы былых прамысловых прадпрыемстваў пабудуюць жыллё2

МЗС Расіі пракаментаваў магчымасць размяшчэння войскоўцаў краін НАТА ва Украіне6

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў5

У праваслаўным храме Ніжняга Ноўгарада здымалі гей-порна. У ім маглі ўдзельнічаць семінарысты11

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ў 2020‑м не адбылося расколу эліт у Беларусі24

Макрон: Мы павінны дапамагчы Украіне з дапамогай наземных войскаў2

Украіна прапанавала ЗША здзелку па пастаўках зброі на $100 мільярдаў і адмовілася ад тэрытарыяльных саступак Расіі5

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»9

Расійскія і лукашэнкаўскія каналы распаўсюдзілі два фэйкі пра сустрэчу ў Белым доме. Паказальна, якія14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства6

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць