Грамадства

У Менску ўзяліся за фірмы, якія гандлююць з Расеяй

Праверкі «з прычэпкамі» гаспадарчых суб’ектаў, зьвязаных бізнэсам з усходняй суседкай Беларусі, становяцца паўсюднымі.

Праверкі «з прычэпкамі» гаспадарчых суб’ектаў, зьвязаных бізнэсам з усходняй суседкай Беларусі, становяцца паўсюднымі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на калегіях падатковых органаў розных узроўняў, што прайшлі днямі, адным з галоўных пытаньняў называлася праверка прадпрыемстваў, ва ўстаўным фондзе якіх ёсьць расейскі капітал, і фірмаў, чыя дзейнасьць практычна цалкам завязаная на Расею.

Паводле некаторых зьвестак, толькі ў Менску пад узмоцненую ўвагу падаткавікоў трапіла каля 700 такіх фірмаў і арганізацый.

Самі падаткавікі ад усяго гэтага адхрышчваюцца. Як паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах, «ніякага акцэнту на праверку фірмаў, зьвязаных з расейскім капіталам, ня робіцца. Праводзіцца плянавая работа.»

Прадпрымальнікі й незалежныя аналітыкі мяркуюць інакш. Намесьнік кіраўніка буйнога менскага холдынгу, які складаецца з 14 фірмаў‑падразьдязленьняў, кажа:

— У нас ёсьць пяць фірмаў, ва ўстаўным фондзе якіх прысутнічае расейскі капітал. Дык вось менавіта іх правяраюць з асаблівай заўзятасьцю. Дарэчы, самі правяральнікі і не хаваюць, што прычынай гэтаму — завязка бізнэсу на Расею. Цяпер у нас ёсьць цьвёрды намер іх неўзабаве закрыць, бо ўся гэтая ваджаніна прыносіць сур’ёзныя страты.

Старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандар Патупа:

— Я чуў пра факты ўзмоцненых праверак фірмаў, зьвязаных менавіта з расейскімі грашыма. Але да нас ніхто афіцыйна не зьвяртаўся. Да таго ж, да крытычнай статыстыкі колькасьць неафіцыйных скаргаў прадпрымальнікаў на такія праверкі не дайшла. Хаця варыянт падобнага мэтавага, надта пільнага разгляду прадпрыемстваў, завязаных на Расею, ня выключаны.

Вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук:

— Расейска‑беларускі канфлікт зайшоў у хранічную стадыю. Таму ўзмоцненыя праверкі фірмаў, дзе ва ўстаўным капітале прысутныя расейцы, выглядае лягічным працягам гэтага канфлікту. Расейскі бок ад усяго гэтага, на мой погляд, шмат ня страціць. А вось мы ў рэшце рэшт зазнаем сур’ёзныя страты. Прычым самыя страшныя не фінансавыя, а рэпутацыйныя. Расейскі капітал ня самы «прасунуты» і без ноў‑хаў, якія нам так патрэбныя. Але пасьля таго, як ішыя патэнцыйныя інвэстары пабачаць, як абыходзяцца тут з чужымі капіталамі, яны проста не захочуць сюды ісьці.

Мікалай Ланюк, bulletinonline.org

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

У Белавежскай пушчы знайшлі незвычайны грыб — ён свеціцца ў цемры, прычым зялёным святлом6

Вядомыя журналісты адкрываюць у Варшаве бар30

У Мінску здаюць прыстойную аднушку за 220 рублёў у месяц, але ёсць адна ўмова2

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам17

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць