Здарэнні1010

Кіраўнік Чыгуначнага раёна Гомеля загінуў пад самы Новы год

50-гадовы Сяргей Краўцоў трапіў пад колы аўтамабіля каля гіпермаркета.

У Гомелі прыкладна апоўначы 31 снежня загінуў у ДТЗ кіраўнік Чыгуначнага раёна Сяргей Краўцоў.

Як паведамілі БелаПАН ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, аварыя адбылася на пешаходным пераходзе каля гіпермаркета «Алмі», які працуе кругласутачна. Каля паўночы Сяргей Краўцоў пераходзіў дарогу па пешаходным пераходзе, у гэты час святлафоры ўжо не працавалі, і пераход быў нерэгуляваны. На пераходзе адзін аўтамабіль спыніўся, каб прапусціць пешахода, і ён ў гэты час пачаў рух.

А іншы аўтамабіль, «Опель Астра», якім кіраваў вадзіцель 1990 года нараджэння, не спыніўся.

Сяргей Краўцоў не бачыў з-за спыненай машыны тую, якая едзе, і аўтамабіль яго збіў. Кіраўнік адміністрацыі загінуў на месцы аварыі, вадзіцель аўтамабіля затрыманы, вядзецца разбор. Загінуламу было 50 гадоў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі3

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу9

На стэндах «Іх шукае міліцыя» з'явілася фота Маргарыты Ляўчук10

Лукашэнка пасля Алжыра зноў паляцеў у краіну, дзе яго доўга не маглі знайсці17

Украінцы зноў атакавалі нафтаправод «Дружба» на тэрыторыі Расіі8

З надыходам зімы ласі выходзяць на аўтатрасы, каб палізаць соль ВІДЭА2

Рутэ з іроніяй пракаментаваў грозныя заявы Пуціна18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі3

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць