Грамадства99

Кіраўнік незалежнага прафсаюзу «Граніту» пад пагрозай звальнення

Кіроўцу БелАЗа Алега Стахаевіча пазбавілі правоў на паўгоду. Ён нібыта не прапусціў бабульку на пераходзе на ўласным аўто.

Кіраўнік новастворанай суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве па здабычы каменю «Граніт» у Мікашэвічах Алег Стахаевіч пазбаўлены правоў кіроўцы на паўгоду. З-за гэтага ён можа страціць і працу, бо робіць кіроўцам самазвалу.

У суботу ў дзяржаўтаінспэкцыі Лунінцу, разглядалася справа аб парушэньні правілаў дарожнага руху кіраўніком незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» Алегам Стахаевічам, якое быццам бы мела месца на гэтым тыдні. Сярод тыдня яго выклікалі ў ДАІ, дзе склалі пратакол аб тым, што

ён не прапусьціў пешахода і стварыў аварыйную сытуацыю.
Начальнік Лунінецкай ДАІ Сяргей Канапацкі пазбавіў Алега Стахаевіча правоў тэрмінам на 6 месяцаў.

Стахаевіч:

«Былі два сьведкі — адзін з Лунінцу, другі з Дрэбску. Яны быццам бы бачылі, што я не прапусьціў пешахода.
Хаця сьведчаньні іх вельмі супярэчныя, як і сьведчаньні міліцыянтаў. Відэа, на якім я быццам бы не прапускаю пешахода, дык там увогуле выклікае сумнеў. Зараз мы з адвакатамі правялі самі сьледчы экспэрымэнт, і бачым, што відэа гэтае нічога даказаць ня можа.

Начальнік ДАІ у выніку сказаў, што, улічваючы, што ў мяне сёньня дзень народзінаў, мне выпісваюць штраф усяго да 6 базавых і пазбаўляюць правоў на 6 месяцаў.
Але мы маем 10 дзён на абскарджваньне, і я хачу скарыстацца гэтым сваім правам».

Улічваючы тое, што Алег Стахаевіч працуе на «Граніце» кіроўцам «БелАЗу»,

пазбаўленьне правоў для яго пацягне аўтаматычнае звальненьне.
Аднак пакуль яму выдалі часовае пасьведчаньне кіроўцы, таму ён плянуе працаваць. Тым часам Стахаевіч зьбіраецца апратэстоўваць рашэньне ДАІ.

Актывісты незалежнага прафсаюзу на «Граніце» кажуць, што справа выглядае цалкам сфабрыкаванай:

«Гэта ўсё было сфабрыкавана.

Тое, што ён там тую бабульку не прапусьціў — дык яна нават сьведчаньняў ніякіх не давала.
Знайшлі нейкіх двух сьведак і поўнасьцю сфабрыкавалі справу на яго, каб забраць, пазбавіць правоў. Артыкул 18.14 частка 10 цягне пазбаўленьне правоў да двух гадоў. Яны хочуць, адабраўшы ў яго правы, звольніць яго з працы, бо ён працуе кіроўцам «БелАЗа», — кажа сябар Алега Стахаевіча.

Яшчэ адзін актывіст незалежнага прафсаюзу кажа, што некаторыя начальнікі яшчэ да агалоскі гэтай сытуацыі ўпэўнена казалі, што Стахаевіч, маўляў, пазбаўлены пасьведчаньня кіроўцы, таму на працу ня прыйдзе:

«Толькі пару чалавек сярод нас ведалі, што нешта было, а яны ўжо ўсё гэта даведаліся. Гэта ім спэцслужбы сказалі, я так мяркую, што

трэба вам па такім пытаньні зьвярнуцца ў органы і пытаньне можа быць вырашаным», —
кажа суразмоўца.

Гэта ім спэцслужбы сказалі, я так мяркую, што трэба вам па такім пытаньні зьвярнуцца ў органы і пытаньне можа быць вырашаным.

Актывісты кажуць, што, нягледзячы нават на такія формы ціску, яны ад сваёй мэты стварэньня незалежнага прафсаюзу не адмаўляюцца і будуць трымацца адзін аднога.

У тым, што незалежны прафсаюз на «Граніце» выстаіць, упэўненая і намесьніца кіраўніка прафсаюзу РЭП зь Берасьця Зінаіда Міхнюк:

«У 2010 годзе я была на сустрэчы з грамадзянамі, якая адбывалася ў Доме культуры гэтага прадпрыемства. І вось тады я бачыла, што там нармальныя людзі, ня ўсіх паставілі на калені. І бачыце, сытуацыя так і склалася, што там узьнікла суполка… Я радуюся, што ў Берасьцейскай вобласьці, акрамя прафсаюзу РЭП, Свабоднага прафсаюзу беларускага, будзе яшчэ і Беларускі незалежны прафсаюз».

Напрыканцы сьнежня некалькі соцень працаўнікоў «Граніту» выйшлі з прафсаюзнай арганізацыі ФПБ.
Больш як 200 працаўнікоў РУВП «Граніт» увайшлі ў суполку Незалежнага прафсаюзу гарнякоў і цяпер спрабуюць зарэгістраваць сваю арганізацыю ў Лунінецкім райвыканкаме.

Каментары9

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца быў моцна п’яны, паехаў па абочыне. Падрабязнасці трагедыі на трасе М2, дзе загінуў 16-гадовы трыятланіст11

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію28

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць