Здарэнні33

Гомельскія «пахавальнікі» куплялі інфармацыю пра нябожчыкаў у міліцыі

Упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці распачатая крымінальная справа, прадметам якой стаў «зліў» інфармацыі аб памерлых грамадзянах.

Такія звесткі асабліва цікавыя для тых, хто займаецца аказаннем рытуальных паслуг. Як і на ўсякі попыт, знайшлася прапанова.

У атрыманні хабару падазраецца памочнік дзяжурнага аднаго з аддзяленняў міліцыі, выкрыты супрацоўнікамі 6-га ўпраўлення (па Гомельскай вобласці) Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Беларусі. Высветлена, што грошы міліцыянту перадаваў знаёмы — прадпрымальнік, які мае пахавальны бізнэс. За гэта не абцяжараны этыкай вартавы парадку паведамляў пра людзей, якія памерлі на тэрыторыі, падведамнай АУС. А ўжо камерсант ведаў, як правільна выкарыстоўваць інфармацыю.

Следчыя УСК высвятляюць акалічнасці такога супрацоўніцтва. Не выключана, што колькасны склад фігурантаў справы папоўніцца. Як паказала праверка, аналагічным грашылі і работнікі іншых дзяржаўных установаў.

Характэрна, што сама тэма зацікавіла праваахоўныя органы пасля публікацыі ў адным з гомельскіх друкаваных выданняў. У артыкуле расказвалася пра абуральны выпадак, калі памерлая ў лякарні жанчына была ў экстраным парадку пахаваная цалкам староннімі людзьмі. Пры гэтым яны ўмудрыліся атрымаць належную для такіх выпадкаў дапамогу, але нават не знайшлі часу паведаміць сыну памерлай, які жыве ў іншым рэгіёне.

Дарэчы, падобная крымінальная гісторыя ўжо мела месца ў Гомелі некалькі гадоў таму. Тады пагарэлі работнікі моргаў, якія па загадзе кіраўніцтва, а часам пераследуючы ўласны інтарэс, забяспечвалі інфармацыяй прыватныя рытуальныя фірмы. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва працягвалася, пакуль пра яго не стала вядома ў мясцовым упраўленні КДБ. Па завяршэнні следства былі асуджаныя начальнік абласнога клінічнага патолагаанатамічнага бюро і загадчык арганізацыйна-кансультатыўнага аддзялення.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?3

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»8

Расійскія і лукашэнкаўскія каналы распаўсюдзілі два фэйкі пра сустрэчу ў Белым доме. Паказальна, якія13

На ebay з'явіўся бабруйскі зефір. Цана шакуе6

Трамп спадзяецца зладзіць сустрэчу Зяленскага і Пуціна «ўжо на выхадных»3

«Усё забаранілі». У Гродне музыкі раней выступалі ў цэнтральных дворыках, а цяпер не будуць8

Украіна ўдарыла па нафтаправодзе «Дружба», пастаўкі нафты спыненыя8

Электрасамакаты ў Мінску ўжо не забава, а сродак транспарту

Трамп і Зяленскі завяршылі «вельмі добрую» двухбаковую сустрэчу5

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?3

Станцыю метро на праспекце Пераможцаў перадумалі будаваць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць