Грамадства22

Беларусь сустрэне птушыны грып у поўным узбраеньні

Вакцынацыя адной птушкі будзе каштаваць 80 цэнтаў ЗША, выпас свойскай птушкі ўвесну будзе забаронены.

Вакцынацыя адной птушкі будзе каштаваць 80 цэнтаў ЗША. Пра гэта паведаміў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску начальнік галоўнага ўпраўленьня вэтэрынарыі Мінсельгасхарчу Аляксандар Аксёнаў.

Чыноўнік зазначыў, што ў Беларусі распрацаваны Комплексны плян мерапрыемстваў па прафіляктыцы птушынага грыпу на 2007 г. Мерапрыемствы ў першую чаргу скіраваныя на папярэджаньне заносу вірусу на тэрыторыю Беларусі. Паколькі найбольш вераемным кірункам заносу інфэкцыі зьяўляецца поўдзень краіны, там працягнуць дзейнасьць адмысловыя станцыі адсочваньня, што працуюць ад 2003 г. Над асаблівым наглядам апынуцца Сож і Прыпяць.

Беларускія птушкафабрыкі — а іх у нас 78 — ужо другі год працуюць у зачыненым рэжыме. Пэрсанал гэтых прадпрыемстваў атрымлівае бясплатныя прышчэпкі ад звычайнага вірусу грыпу. На птушкафабрыках дзейнічаюць санітарныя бар’еры. У выпадку фіксацыі хоць бы аднаго захворваньня птушкі прадугледжваецца зьнішчэньне і ўтылізацыя ўсяго пагалоўя.

Плян мерапрыемстваў па ахове свойскай птушкі прадугледжвае вакцынацыю птушкі, што гадуецца ў непасрэднай блізкасьці ад птушкафабрыкаў, а таксама ізаляцыя свойскай птушкі на час міграцыі дзікай. Сёлета такія захады будуць задзейнічаныя ад 1 красавіка.

Летась была зробленая вакцынацыя 6 мільёнаў птушак, сёлета плянуецца яшчэ 3 мільёны. Усяго для набыцьця пажыцьцёвага імунітэту птушцы неабходна зрабіць дзьве прышчэпкі. Кошт адной прышчэпкі складае 80 цэнтаў ЗША. Маніторынг працэсаў, зьвязаных зь дзейнасьцю айчынных птушкафабрыкаў, завозам імпартнай птушкі і кармоў, абышоўся беларускаму бюджэту ў мінулым годзе ў 240 мільёнаў беларускіх рублёў. Прадукцыя беларускіх птушкафабрыкаў ад мінулага году выпускаецца выключна ў запакаваным выглядзе, з нанясеньнем на ўпакоўку неабходных зьвестак.

Намесьнік міністра аховы здароўя Міхаіл Рымжа нагадаў пра небясьпеку звычайнага грыпу. Сёлета было прышчэплена 800 тыс. чалавек, у тым ліку 200 тыс. дзяцей.

Па інфармацыі Міністэрства аховы здароў, атрыманай ад расейскіх калегаў, вірус птушынага грыпу, зафіксаваны ў Маскоўскай вобласьці, не ўяўляе пагрозы чалавеку. Тым не менш, пастаўкі расейскай мясной прадукцыі, вырабленай з птушкі, часова абмежаваныя. Адначасова Расея зрабіла Беларусі падарунак у выглядзе бясплатнай дапамогі: беларускім навукоўцам перададзенае лябараторнае абсталяваньне на мільён даляраў ЗША.

Беларускія мэдыкі маюць неабходныя прэпараты на выпадак перадачы віруса птушынага грыпу ад птушкі чалавеку. У кожным інфэкцыйным аддзяленьні зарэзэрваваныя ізаляваныя памяшканьні і падрыхтаванае неабходнае абсталяваньне. Падрыхтаваныя лекавыя сродкі для аказаньня дапамогі ня менш чым 5 пацыентам на раённым і 20 – на абласным узроўні.

Паводле зьвестак Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя ад 2003 г. зафіксавана 272 выпадкі захворваньня, выкліканага вірусам А (H5N1), зь іх 166 выпадкаў скончыліся сьмерцю. На сёньня захворваньне птушак зафіксаванае ў 59 краінах сьвету.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці28

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Дыпламаты ўшанавалі памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах10

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі11

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці28

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць