Грамадства

Маці і жонка Андрэя Саннікава спадзяюцца заўтра атрымаць з ім спатканне

24 студзеня ў экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі запланавана кароткатэрміновае спатканне са сваякамі. Аб гэтым стала вядома пасля сустрэчы Саннікава з адвакатам 20 студзеня, якая адбылася ўпершыню пасля амаль трох месяцаў поўнай ізаляцыі палітыка ў віцебскай калоніі «Віцьба-3».

Маці Саннікава і яго жонка Ірына Халіп у аўторак паедуць у калонію, аднак ці дадуць ім спатканне, дакладна невядома. «Мы пакуль аб гэтым не ведаем, даведаемся, калі прыедзем на месца, усё залежыць ад кіраўніцтва калоніі», — сказала Ірына Халіп. Паводле яе слоў, згодна з парадкамі калоніі, спатканне можа праходзіць адразу з двума сваякамі.

Халіп таксама паведаміла, што

21 студзеня атрымала кароткі ліст ад Саннікава. Ён піша пра свой перавод з памяшкання камернага тыпу ў сёмы атрад
і ў сувязі з гэтым выказвае надзею на тое, што перашкод для яго спатканняў з адвакатам і сваякамі цяпер быць не павінна.

На сустрэчы з адвакатам 20 студзеня асуджаны палітык заявіў, што ў яго ўсё нармальна і ніякіх скаргаў няма.

***

Нагадаем, 14 мая суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў Андрэя Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, ён прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Адбываць пакаранне палітык павінен быў у папраўчай калоніі Наваполацка (Віцебская вобласць), куды быў этапіраваны ў канцы ліпеня, аднак праз два месяцы яго, без тлумачэння прычын, перавялі ў бабруйскую калонію № 2. У лістападзе палітыка зноў этапіравалі, але куды менавіта — доўгі час не ведалі ні сваякі Саннікава, ні яго адвакаты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў10

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў33

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць