Улада11

ПАРЕ можа рэкамендаваць Радзе Еўропы ўвесці адносна Беларусі тыя ж санкцыі, што і ЕС

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) можа рэкамендаваць РЕ ўвесці адносна Беларусі такія ж санкцыі, якія ўвёў Еўрасаюз,
паведаміў эстонскі парламентарый, дакладчык ПАРЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэс Херкель.

Паводле яго слоў, у палітычным камітэце ПАРЕ 23 студзеня прайшлі слуханні па Беларусі, для ўдзелу ў якіх былі запрошаныя лідар руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандр Фядута, рэктар ЕГУ Анатоль Міхайлаў і Любоў Кавалёва, маці прыгаворанага да смяротнай кары Уладзіслава Кавалёва.

«Раней у снежні адбыліся аналагічныя слуханні ў юрыдычным камітэце ПАРЕ. Усё гэта сведчыць пра тое, што беларускае пытанне мае вялікае значэнне для асамблеі, — сказаў Херкель.- Заўтра праект падрыхтаванага мной даклада па сітуацыі ў Беларусі будуць слухаць у палітычным камітэце, а ў сераду — на пасяджэнні ПАРЕ. І я вельмі ўдзячны асамблеі, што на гэтай сесіі знойдзены час для правядзення слуханняў і абмеркаванняў па Беларусі».

Херкель падкрэсліў, што па выніках разгляду даклада на сесіі ПАРЕ 25 студзеня будзе прынята не толькі рэзалюцыя, але таксама зроблены рэкамендацыі. «Гэта азначае, што мы звернемся да Камітэта міністраў Рады Еўропы з канкрэтнымі рэкамендацыямі па Беларусі, — сказаў Херкель. — У прыватнасці, плануецца рэкамендаваць краінам — членам РЕ ўвесці такія ж санкцыі, якія былі ўведзеныя Еўрасаюзам адносна Беларусі. Таксама будзем рэкамендаваць працягваць работу па падтрымцы грамадзянскай супольнасці Беларусі, падтрымцы незалежных СМІ і ўніверсітэтаў».

Пры гэтым Херкель не змог сказаць, як ў выніковым варыянце будуць выглядаць рэкамендацыі ПАРЕ Камітэту міністраў. «Усё залежыць ад таго, якія будуць папраўкі і прапановы да серады, як пройдзе галасаванне», — сказаў ён, падкрэсліўшы, што спадзяецца на прыняцце рэкамендацыі аб санкцыях.

У сваю чаргу, Анатоль Лябедзька ў інтэрв’ю адзначыў, што на сённяшніх слуханнях па Беларусі ў межах пасяджэння паліткамітэта зала была поўная. «Было больш за сто чалавек. Прыйшлі як парламентарыі асамблеі, так і прадстаўнікі Рады Еўропы, — сказаў ён. — Але ў той жа час нельга чакаць чагосьці надзвычайнага ад арганізацыі, падобнай Радзе Еўропы, бо яе дзейнасць і яе пасланні прызначаныя разумным, адукаваным, адэкватным людзям і структурам, якія нармальна на гэта рэагуюць».

У той жа час, падкрэсліў Лябедзька, цяпер РЕ і ПАРЕ «паўстаюць у добрым святле, бо яны вытрымалі час і пераадолелі спакусу памяняць сваё стаўленне да Беларусі і пагандляваць прынцыпамі і каштоўнасцямі». «Яны гэтага пазбеглі, у адрозненне ад АБСЕ і яе парламенцкай асамблеі, дзе зрабілі з дакладнасцю да наадварот і вырашылі ўзяць на перавыхаванне беларускіх дэпутатаў і прынятыя імі законы».

Сярод прапаноў, якія прагучалі падчас сённяшніх слуханняў, Лябедзька адзначыў ідэю праваабаронцаў стварыць групу сяброў камітэта. «У гэтую групу прапанавана ўключыць тыя праваабарончыя арганізацыі, якія пастаянна займаюцца маніторынгам сітуацыі ў Беларусі, каб яны маглі своечасова інфармаваць парламентарыяў пра тое, што адбываецца ў краіне, — сказаў ён. — Акрамя таго, прагучала прапанова аб тым, што неабходна вярнуцца да пытання разгляду працэдур, якія дазволяць пачаць прававы судовы пераслед Гаагскім трыбуналам тых, хто адказны за рэпрэсіі ў Беларусі».

Акрамя таго, адзначыў Лябедзька, прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі рэкамендавалі акцэнтаваць увагу на тэме выбарчага заканадаўства і свабодных выбараў у сувязі з парламенцкай кампаніяй у Беларусі.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Праходзіць прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі2

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Праходзіць прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Келагу: Шуму вы нарабілі сваім прыездам18

Вячорка пра канфлікт з яго ўдзелам на Сходзе неабыякавых: Гэта паказвае саміх удзельнікаў, яны самі запрасілі мяне40

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам24

Хаменеі падрыхтаваў трох пераемнікаў на выпадак замаху на яго5

«Нам вельмі пашанцавала». 78-гадовага экс-міністра Юрыя Сівакова прызначылі прафесарам у Вайсковую акадэмію10

Пуцін запатрабаваў ад Украіны прызнаць «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях і адмовіцца ад уступлення ў «любыя замежныя саюзы»3

У Глыбокім па «народным» артыкуле асудзілі краязнаўцу і даследчыка царкоўнага жыцця1

Удзельнікі Сходу неабыякавых сталі спінай да Франака Вячоркі54

«Значыць, я шмат добрага зрабіла». За што расійскую валанцёрку Надзін Гейслер, якая дапамагала ўкраінцам, прыгаварылі да 22 гадоў калоніі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Праходзіць прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі2

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Праходзіць прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць