Меркаванні33

Балта‑Чарнамор’е, старадаўнія паркі, падарожжа Ядвігіна Ш.

Вось ужо другі месяц ідзе так званая газавая і нафтавая вайна паміж Менскам і Масквой. Чаму ж вы не надрукуеце матэрыялы 90‑х гадоў на гэтую тэму З.Пазьняка? Я сам добра памятаю тыя часы, і калі мне трапілі ўлёткі Народнага Фронту, я і сам добра не разумеў тады, што такое Чарнаморска‑Балтыйскі калектар . На вашым месцы я сабраў бы ўсе выступленьні Лукашэнкі з аднаго боку, а з другога — усё, што гаварыла, пісала, прапаноўвала наша апазыцыя. Стала б ясна, хто меў рацыю.

Па‑другое. На тэрыторыі Беларусі да гэтай пары захавалася больш за 400 старадаўніх паркаў. Яны розныя па сваёй плошчы, ад велічных садова‑паркавых ансамбляў Нясьвіжу, Гомеля да невялікіх паркаў пры маёнтках. Захаваліся ў рознай ступені. Час і чалавек робяць сваю справу, яны зарасьлі, зьдзічэлі, месцамі часткова высечаны і забудаваны, часам пераплянаваны і нярэдка ня ў лепшы бок. Колькі яны тояць цікавага, таямнічага і яшчэ многа чаго! Пішыце пра гэта.

Па‑трэцяе. У факсымільным выданьні «НН» за 1910 год «Лісты з дарогі» Ядвігіна Ш. — 16 лістоў. З падарожжа майго земляка пешшу зь Вільні ў Карпілаўку. От каб хто праехаў, прайшоў праз 100 гадоў той жа дарогай.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі14

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пахваліў пінжак Зяленскага і рассыпаўся ў кампліментах20

У Слуцку хлопчык неспадзявана выцягнуў з канавы вялікага карпа. Гэту радасць трэба бачыць ВІДЭА4

Ціханоўскі расказаў, што паправіўся на 10 кг, але пакуль мае праблемы са сном19

«Назад у мінулае не хочам». Барысаўцы расказалі, чаму ім не зайшла моладзевая дыскатэка ў гарадскім парку2

Беларускі гаспадарнік склаў рэйтынг раслінных алеяў паводле карыснасці11

«Корж ультануў». А чаму ўльтануў?15

Траіх палітвязняў асудзілі па справе ініцыятывы «письмо.бел»2

Беларуска ў 21 год стала дырэктаркай крамы. Як ёй гэта ўдалося?8

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі14

Затрымалі кіраўнікоў івэнт-кампаній. Адзін з іх дапамагаў ладзіць канцэрты ў падтрымку Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць