Андрэй Расінскі. Кадры66

Адбылася прэм’ера “Крымінальнага чытва” па-беларуску

24 лютага а 18.00 ў менскай краме “Падземка” адбыўся паказ беларускамоўнага “Крымінальнага чытва”, агучанага творчай ініцыятывай “Беларускі Гальфстрым”.

24 лютага а 18.00 ў менскай краме “Падземка” адбыўся паказ беларускамоўнага “Крымінальнага чытва”, агучанага творчай ініцыятывай “Беларускі Гальфстрым”.

Арганізатарам дубляжу стаўся Франак Вячорка, рэжысэрам – Аляксандар Памідораў (за ім таксама роля Джулса), Лявон і Ганна Вольская пераўвасобіліся ў "таранцінаўскіх" кафэйных рабаўнікоў, Ігар Варашкевіч агучыў крымінальнага боса, Піт Паўлаў – Вінцэнта Вэгу, ягоны сын Ян-Вінцэнт Паўлаў (чыё імя абавязанае герою Тарантыны) – хлопчыка Буча. А дарослы баксёр Буч (Брус Ўіліс) загаварыў голасам палітыка Аляксея Янукевіча, які й прапанаваў прадубляжаваць улюбёную стужку (гэны выбар ужо стаўся прычынай скандалу).

Пераклад зрабіў Макс Шчур, а рэдактарамі выступілі Юрась Бушлякоў, Вінцук Вячорка й Пятро Садоўскі (што таксама скандал узмацніла: дыплямат займаецца такою стужкай!)

Многім было цікава, як перакладуць лаянкі (у карціне рэкордную колькасьць разоў – 271, ужываецца слова “fuck”). Франак Вячорка адразу сказаў, што беларуская мова – ня ёсьць толькі вясковая ці толькі інтэлектуальная. Яна – моладзевая і “мы хацелі даць беларускія словы і бамжу, і гопніку”. Аляксандар Памідораў паскардзіўся, што лаянкі – маркетынгавы ход, а беларускія прыказкі й прымаўкі амэрыканскаму фільму болей пасуюць.

І, сапраўды, стужка атрымалася сакавітаю:

“Перастраляць на асьліны сырадой”

“Замачыць гэтага гліста”

“Сраны татаў гадзіньнік” (і цэлая гісторыя зь ім)

“Мяне завуць Вася, а ты ў гаўне і не нарывайся”

“Заткні яму зяпу!”

“Да халеры гаўнюкоў”

“Я што – маскаль, ты дзе – у Омску?”

“К херам сабачым”

“Бляха!” (шматкроць)

“Касіць канюшыну”

“Да дупы гонар”

“Касу цыцкамі засланяць”

Не гаворачы ўжо пра Малінаўку, Вясьнянку, Шабаны, Берасьцейскую шашу і “засраны Чарнобыль”, якія выдатна ўпісаліся ў амэрыканскі фільм. (Калі на дубляжы “Шрэку-2” мясцовых рэалій было зашмат – то тут іх акурат).

І яшчэ гэта трэба чуць: інтанацыі Вольскіх, якія граюць “зялёных” рабаўнікоў, бас Аляксандра Памідорава й “гамбургерскія” развагі Піта Паўлава, “гангстэрскі” рык Ігара Варашкевіча й “баксэрскія” прыгоды Янукевіча. “Беларускае чытво” не саступае арыгіналу, а часам і пераўзыходзіць яго, а што да перакладу, то яму, мо, пазайздросьціў б і Таранціна.

Шматкроць бачаны, загледжаны й зашмальцаваны ад перайманьняў амэрыканскі фільм ізноў стаўся жывым, сьвежым… і беларускім.

З кожным новым дубляжом “Гальфстрым” павышае ўзровень. І гэта заўважаецца нават у дробязях. Так на прэм’еры гледачам, акрамя прэс-папераў раздаваліся… кола й чызбургеры (якія абмяркоўваюць героі карціны). Лічбавыя плыткі “Крымінальнага чытва” ўжо маюць ня толькі агучаную беларускую – але й арыгінальную англамоўную дарожку. На жаль, пакуль без субтытраў. Але й сам “Гальфстрым” – ініцыятыва, якая толькі разгортваецца.

Беларускае “Крымінальнае чытво” можна будзе неўзабаве набыць у Менску, рэгіёнах - празь сеціва і распаўсюднікаў.

Глядзі яшчэ:
Для «Крымінальнага чытва» знайшлі 500 беларускіх лаянак

Каментары6

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада40

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам14

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар4

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»4

Літва праінфармавала прадстаўніка беларускай амбасады пра закрыццё мяжы «да далейшага паведамлення»2

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый2

Што знаходзіцца ўнутры новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскай Баравой?20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада40

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць