Грамадства133133

«У капцюрох ГПУ»: затрыманы 30 удзельнікаў Літвінскага клуба

АМАП уварваўся на пасяджэнне моладзевай гістарычнай суполкі, калі там абмяркоўвалі класічную кнігу Аляхновіча. Пастар Бокун: выбілі шыбы, хоць дзверы былі адамкнёныя!

Як паведаміла «Нашай Ніве» адна з удзельніц паcеджання, Святлана,

спецназ уварваўся ў кватэру, а 19.45. «Яны выбілі шыбу ў кухні. Яны пабілі там усё, усе талеркі, там усё ляцела!
Гэта добра, што ў той момант там не было дзяцей побач, бо на паседжанне прыйшлі і людзі з дзецьмі», — распавядае яна. АМАП загадаў усім удзельнікам пасяджэння стаць і ўзняць рукі ўгору, было забаронена карыстацца мабільнымі тэлефонамі і гаварыць.
Падставай для налёту, як сказалі спецназаўцы, быў званок з паведамленнем, што ў памяшканні вырабляюць наркотыкі.

Сярод затрыманых быў Зміцер Хведарук, былы лідар Маладога Фронту. Іншы заўсёднік суполкі, Андрэй Кім, піша ў Фэйсбуку, што па чыстай выпадковасці не трапіў сёння на зборку.

У Маскоўскі РУУС затрыманых, каля 30 чалавек, даставілі ў аўтазаку.
Святлана адзначае, што спецназаўцы паводзіліся жорстка: «Сярод нас быў чалавек стары, яму стала блага яшчэ ў кватэры. Яны выклікалі „хуткую“ толькі ў РУУСе, праз сорак хвілін!»

У РУУСе ў затрыманых некалькі разоў перапісалі асабістыя звесткі. Пыталіся поўнае імя, дату нараджэння і месца працы. Каля 22-й гадзіны ўдзельнікаў Літвінскага клуба групамі па некалькі чалавек пачалі выпускаць.

Сярод апошніх, каля 22.15, выпусцілі Змітра Хведарука. Паводле яго словаў, разам з ім у РУУСе заставаліся 4 асобы, з якіх 2 непаўналетніх.

Як распавёў карэспандэнту «НН» пастар евангельскай царквы «Ян Прадвеснік» Антоні Бокун, гаспадар дома, на які быў здзейснены налёт, ні падчас уварвання, ні ў РУУСе міліцыянты яму не здолелі ўцямна патлумачыць прычыну сваіх дзеянняў.

«Яны амаль усе былі ў цывільным, а калі мы спыталіся, хто яны, адзін нават сказаў: «Група ліц». Іншы, таксама ў швэдры, а не ў форме, які прадставіўся як маёр Бегуноў з Маскоўскага РУУС, казаў пра нейкія «наркотыкі»
, — распавядае спадар Бокун. Паводле яго словаў, у яго доме выбілі тры шыбы: дзве ў кухні і адну ў дзіцячым пакоі.
«Там гулялі дзеці, і гэта шчасце, што яны паспелі выбегчы да таго, як на іх пачало падаць шкло.
І самае галоўнае —
які сэнс быў біць шыбы, калі дзверы не былі замкнёныя?
І нават ёсць святло над уваходам!» — дзівіцца гаспадар.

Спадар Бокун збіраецца падаваць скаргу на дзеянні супрацоўнікаў органаў, якія маюць быць праваахоўнымі.
«Цяжка ўявіць
як цяпер, у 20-градусны мароз, начаваць з трыма пабітымі шыбамі», —
кажа ён. У доме Антоні жыве з жонкай і двума дзецьмі. Частка ўдзельнікаў паседжання пасля вызвалення з РУУСа паехала да гаспадара, каб дапамагчы яму «падручнымі сродкамі» паладзіць вокны.

Ліцвінcкі клуб — культурніцкая суполка патрыятычнай моладзі, якая існуе пры евангельскай царкве «Ян Прадвеснік» ўжо больш за пяць гадоў. Збіраліся яе ўдзельнікі ў царкоўных памяшканнях на Загарадным завулку.
«Ладзім дыcкycійныя мoлaдзeвыя cycтpэчы, дзe aбмяpкoўвaeм poзныя тэндэнцыі, гіcтapычныя пaдзeі, глядзім фільмы і тэaтpaльныя пacтaнoўкі і шмaт-шмaт ycягo іншaгa… Для ўдзелу нічога не патрабуецца апроч таго, каб толькі прыйсці», — гаворыцца на афіцыйнай старонцы клуба ў сацыяльнай сетцы Вконтакте. Паседжанні клуба праходзяць штосераду.

На сённяшнім паседжанні суполка збіралася абмяркоўваць кнігу Францішка Аляхновіча «У капцюрах ГПУ».

Прыкладна год таму праходзіла інфармацыя, што гэбісты выпытвалі пра Літвінскі клуб у некаторых студэнтаў, затрыманых на Плошчы.

Каментары133

Цяпер чытаюць

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю39

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явілася алея аўтарскіх лавак, створаная па эскізах школьнікаў ШМАТ ФОТАЎ7

«У нас татальнае падзенне». Прадстаўніца дырэктарата Bysol пракаментавала скандал са Стрыжаком36

Літоўскае тэлебачанне падкрэсліла, што ні Ціханоўская, ні яе прэс-сакратарка дагэтуль не валодаюць літоўскай мовай89

Арышт, СІЗА і тры гады «хіміі» за 4 фота расійскай вайсковай тэхнікі. Мікіта Лосік расказаў сваю гісторыю2

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў9

Андрэя Стрыжака часова адхілілі ад кіравання «Байсолам»49

Украіна атрымае абяцаныя Трампам Patriot не раней за вясну 2026 года — Spiegel2

Стала вядома, у якія ВНУ сёлета ёсць недабор1

Намесніца міністра адказала, чаму ў крамах памідоры горшыя, чым на рынках1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю39

Споведзь Стрыжака: Я маю праблему з сэксуальнай залежнасцю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць