Спорт

Апошняя гастроль

Сёньня стартуе плэй‑оф чэмпіянату Беларусі па хакеі. Ранейшыя туры рэгулярнага першынства ня маюць значэньня. Барацьба пачынаецца з нуля.

Сёньня стартуе плэй‑оф чэмпіянату Беларусі па хакеі. Ранейшыя 55 тураў рэгулярнага першынства ня маюць значэньня. Барацьба пачынаецца з нуля.

Тры верхнія радкі ў рэгулярцы занялі менскія «Керамін», «Дынама» і «Юнацтва» — яны й маюць найлепшыя шанцы на перамогу ў плэй-оф.

Сёлета мы рызыкуем убачыць апошні паўнавартасны першынство беларускай экстралігі. Налета зь ініцыятывы старшыні фэдэрацыі хакею і міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава менскія «Юнацтва» і «Дынама» аб’ядноўваюцца, каб выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Расеі з правам выхаду ў супэрлігу. Задума неадназначная, калі ўлічыць тэмпы зь якімі апошнія гады разьвіваўся ўнутраны беларускі чэмпіянат і рэгрэс расейскага. «Юнацтва» наогул сёлета стала пераможцам Кантынэнтальнага кубку. Беларускае першынство ж застанецца ва ўрэзаным выглядзе, бо ў ім будзе выступаць толькі дубль новага «супэрклюбу».

Адзінай сталічнай камандай, якая знайшла мужнасьць не падпарадкавацца, стаў «Керамін». Ня дзіўна, што паводле вынікаў апытаньня на сайце газэты "Прессбол" «За якую каманду вы будзеце заўзець у плэй‑оф», упэўнена перамагае менскі «Керамін». Заўзятары любяць сьмелых.

Менскае «Юнацтва» поўнае рашучасьці даказаць, што здольнае стаць чэмпіёнам краіны чацьвёрты раз запар. За леташні правал хоча рэабілітавацца «Дынама», «Керамін» выйграў рэгулярнае першынство. Амбітныя, як заўсёды, магілёўскае «Хімвалано», наваполацкі «Хімік‑СКА» і «Гомель». Хіба толькі жлобінскі «Мэталюрг» крыху вылучаецца з гэтага сьпісу, але сам факт выхаду каманды у чвэрцьфінал ужо ў першым сэзоне шмат пра што гаворыць.

На такі хакей сапраўды варта схадзіць і звадзіць туды сваіх дзетак, бо невядома, калі наступны раз беларускія аматары могуць паназіраць за такой інтрыгоўнай разьвязкай нацыянальнага першынства.

Сёньня гуляюць:
«Керамін» – «Мэталюрг» (пачатак а 18:30. Лядовы палац, вуліца Прытыцкага)
«Юнацтва» – «Гомель» (пачатак а 18:30. Крыты каток у парку імя Горкага)
«Хімвалакно» – «Хімік‑СКА» (пачатак а 18:30, Магілёў, Палац спорту)
1 сакавіка:
«Дынама» – «Нёман» (пачатак 18:30. Палац спорту)

Сэрыі працягнуцца да трох перамог.
Іншыя матчы пройдуць 1 і 4 сакавіка (другі матч «Дынама» – «Нёман» адбудзецца 2 сакавіка), а калі спатрэбіцца, то 5 і 7 сакавіка.
Паўфіналы пачнуцца 10 сакавіка.
Фіналы пачнуцца 20 сакавіка і працягнуцца максымальна да 31 сакавіка (да чатырох перамог).

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна22

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Шэсць фактаў пра Андрэя Шведа — былога генпракурора, які цяпер стаў старшынёй Вярхоўнага суда8

22‑гадовы кіроўца пайшоў на абгон: падрабязнасці ДТЗ пад Слонімам, дзе загінулі чатыры чалавекі2

Лукашэнка папрасіў Валянціна Сукалу «не адыходзіць далёка ад Вярхоўнага суда»

Зяленскі: Украіна ведае, дзе ў Беларусі будзе размешчаны «Арэшнік», і перадае даныя партнёрам8

Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант43

Беларус сеў у самалёт і адключыў роўмінг — спісалася 177 рублёў6

Сяргей Сівец — новы старшыня Канстытуцыйнага суда

Трамп не выключыў вайны з Венесуэлай9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна22

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць